Авторизация
 

У Дзісенскім дзіцячым прытулку

В Дисненском детском приютеАлена ШАЎЛЮГА,

педагог сацыяльны

11 сакавіка ў Дзісенскім дзіцячым сацыяльным прытулку прайшла конкурсная праграма "Хай заўжды будзе мама" да сакавіцкага жаночага свята. Дзеці з радасцю чакалі гэтага дня: вучылі вершы, песні, танцы, рэпеціравалі сцэнкі, рыхтавалі падарункі для любых матуль. 

 

В Дисненском детском приютеБацькі прыехалі ў цудоўным настроі — усё гэта дапамагло пераўтварыцца святу ў сапраўдную ўрачыстасць, якая падарыла шмат яркіх уражанняў, цёплых пажаданняў і прыемных кампліментаў. Дарослыя актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, праявілі спрыт, хуткасць, лоўкасць, паказваючы прыклад дзецям.


Свята працягнулася запрашэннем на канцэрт, арганізаваны дзісенскім філіялам раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Бацькоў чакаў вялікі сюрпрыз — яны ўбачылі сваіх дзяцей на вялікай сцэне. Як цудоўна, што ёсць 8 Сакавіка, бо колькі б добрых слоў мы не казалі нашым мамам, колькі б падстаў для гэтага не прыдумалі — лішнім не будзе.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта