На военнослужащего учиться престижно

На военнослужащего учиться престижноПрацягваецца набор у ваенныя вузы краіны. Тут курсантам гарантуецца бясплатнае навучанне і  поўнае дзяржаўнае забеспячэнне. А ў ваеннай акадэміі прымаюць яшчэ і дзяўчат на агульнавайсковы факультэт і факультэт сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання. 

 

У ВАЕННАЙ акадэміі сем факультэтаў па розных напрамках: агульнавайсковы, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, ваеннай разведкі, авіяцыйны, унутраных войскаў, а таксама ракетных войскаў і артылерыі. Вучыцца тут прэстыжна.


У Беларусі служба заўсёды была справай гонару, школай мужнасці і самаахвярнасці. Да прафесіі ваеннага ва ўсе часы ставіліся з асаблівай пашанай і павагай. І ўвогуле, вядучая роля ў жыцці і дзейнасці ваеннай арганізацыі дзяржавы заўсёды належала афіцэрскаму корпусу—касцяку любой арміі. Без дастатковай колькасці надзейных афіцэраў нельга стварыць магутную рэгулярную армію.


СЁННЯ афіцэрская служба—гэта магчымасць атрымаць якасную бясплатную вышэйшую адукацыю, поўнае дзяржаўнае забеспячэнне на час вучобы, гарантаванае працаўладкаванне пасля заканчэння, годную аплату працы, сацыяльныя гарантыі вайскоўцаў і прафесійную кар'еру.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у ваенным камісарыяце Міёрскага раёна ў групе прызыву на ваенную службу (кабінет №2) ці па тэлефоне 4 10 59.


Станіслаў МАТОХІН,

начальнік групы прызыву на ваенную

службу ваеннага камісарыята Міёрсага раёна.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.