Авторизация
 

Піянерыя ў маі святкуе паважаны юбілей

Пионерия в мае празднует почтенный юбилейКожны з нас быў піянерам. Хтосьці застаецца ім і цяпер. У глыбіні душы, згодна з уласнымі правіламі і перакананнямі. Дапамагаць справай і падтрымліваць словам, ставіць мэты і імкнуцца да поспеху, клапаціцца пра іншых і трымаць раўненне на адказнасць і сумленнасць.

 

Краіна Піянерыя ў маі святкуе паважаны юбілей. Яна па-ранейшаму маладая, ініцыятыўная, гатовая да добрых спраў і новых здзяйсненняў.

 

Пионерия в мае празднует почтенный юбилейГісторыя піянерскага руху бярэ адлік з 1922 года. Калі на Усерасійскай канферэнцыі камсамолу 19 мая прынялі рашэнне стварыць Усесаюзную піянерскую арганізацыю. Спачатку яна насіла імя Спартака, пасля— Леніна. Адсюль карані і традыцыі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, заснаванай у верасні 1990 года.


Чым жывуць сучасныя піянеры і якімі справамі займаюцца?
—Па сутнасці, тымі самымі, што і шмат год таму. Удзельнічаюць у спартыўных мерапрыемствах і творчых конкурсах, збіраюць макулатуру і садзяць дрэўцы, наведваюць сталых людзей і ветэранаў,—адказвае педагог-арганізатар Міёрскага раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Аксана НЯМІРА.—Трэба адзначыць, што Беларусь—адзіная краіна на постсавецкай прасторы, дзе піянерскі рух захоўваецца і развіваецца на дзяржаўным узроўні.
Піянерыя Міёршчыны— гэта 16 дружын, 1249 акцябрат і піянераў. У акцябраты прымаюць вучняў-другакласнікаў, піянерамі становяцца ва ўзросце дзесяці год. Гальштукі павязваюць навічкам старшыя таварышы. Прыём у піянеры—падзея ўрачыстая, як правіла, прымеркаваная да дзяржаўнага свята. У адрозненні ад сваіх папярэднікаў, сучасныя школьнікі не носяць гальштукі штодня. На зборы дружыны ці атрада гэты атрыбут прысутнічае абавязкова.


Дарэчы, спачатку гальштукі мелі прамавугольную форму. Выкарыстоўваліся як сцяжкі на спаборніцтвах, для аказання першай медыцынскай дапамогі. Пасля набылі выгляд касынкі, да чырвонага колеру дадаўся зялёны.
Піянерскія справы ў школах курыруюць педагогі-арганізатары. Актывістамі на раённым узроўні зарэкамендавалі сябе дружыны імя Гена-дзя Цітовіча з Новапагосцкай школы, "Радзімічы" з Туркоўскай, "Спадчына" з Сіцькоўскай, імя Якуба Коласа з СШ №2. Аксана Няміра ўпэўнена, што ў юбілейны год кожны праявіць сябе.


Пионерия в мае празднует почтенный юбилей—З нагоды 95-годдзя піянерскай арганізацыі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі праводзіць гульню "Будзь гатовы!",—расказвае педагог-арганізатар ЦДМ.—Першы этап "Салют піянерам Міёршчыны!" адбыўся ў студзені. Ад дружын патрабавалася размясціць у нашай групе "Укантакце" фотаздымкі, якія пасля ацэньваліся лайкамі. Заданне на люты—"Падарунак далёкім сябрам". Піянеры з адной дружыны сваімі рукамі рыхтуюць сюрпрызы для таварышаў з іншай. Адрасата выбіраюць самі. Асобныя заданні будуць на сакавік і красавік. У маі на раённым свяце падвядзём вынікі, узнагародзім пераможцаў. Педагогам-арганізатарам сумаваць таксама не даводзіцца. Запланаваны конкурс прафесійнага майстэрства "Суперважаты", ідзе завочны тур.


Сачыць за навінамі і падзеямі піянерскага руху на Міёршчыне зручна і аператыўна праз групу "Укантакце" "Міёрскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі". Нядаўна створанае аб'яднанне налічвае каля 200 падпісчыкаў.

 

На здымках: 1. Дружына імя Ігара Пацёміна, Цвецінская ДС-СШ. 2. Дружына «Спадчына», Сіцькоўская школа. 3. Дружына імя Зоі Касмадзям’янскай, Дварнасельская ДС-СШ.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота з групы "Міёрскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі"

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 622
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 613
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 609
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 715
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта