Авторизация
 

Дзень роднай мовы па-асабліваму прайшоў у Міёрскай СШ №3

День родного языка по-особенному прошёл в Миорской СШ №3Па-асабліваму вырашылі правесці Дзень роднай мовы вучні 9 "а" класа СШ №3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі, у якім класны кіраўнік Алена Анатольеўна Пугаўка, і члены клуба ЮНЕСКА "Адраджэнне", дзейнасць якога накіроўвае настаўніца Надзея Едысееўна Грыгор'ева. Яны распрацавалі праграму свята і прапанавалі  мерапрыемствы для кожнага перапынка.

 

Адпаведны настрой ствараўся з раніцы: ля ўваходных дзвярэй кожнага вучня сустракалі традыцыйнымі беларускімі прывітаннямі. Тут жа на першым паверсе да пачатку ўрокаў пачалі фарміраваць "Букет беларускіх слоў". Школьнікам прапаноўвалі на рознакаляровых кавалачках паперы напісаць самыя адметныя для іх словы на роднай мове, якія потым наклейвалі на дошку. Што часцей узгадвалі дзеці? Словы дзякуй, калі ласка, сонейка, кветка, раніца, жыццё, радзіма, бульба, пяшчота, каханне, карагод, зорка, абцас, шкарпэтка… Усё і не пералічыш.


Вось такім насычаным зместам аказаўся "букет" на спецыяльным стэндзе, што ўпрыгожваў вестыбюль увесь дзень.
На першым перапынку школьнікам прапанавалі разгадаць загадкі "з бабулінага кошыка", на наступным спаборнічалі, хто хутчэй і правільна раскажа хуткагаворку. Затым вялі "мілагучны карагод"—спявалі беларускія песні і расказвалі вершы на роднай мове. Аказваецца, не так і лёгка зрабіць хуткі пераклад слоў з рускай на беларускую мову. Вучні папоўнілі ўласныя "скарбонкі" лексікі. Нарэшце, трэба было даць кароткую і гучную назву малюнку па-беларуску.


У кожным конкурсе самыя актыўныя і трапныя атрымлівалі фішкі, па іх і вызначылі напрыканцы заняткаў тых, чыё старанне заслугоўвала сюрпрызаў.
Дзякуючы задумам дзевяцікласнікаў дзень роднай беларускай мовы атрымаўся займальным і цікавым.

 

На здымку: Класны кіраўнік 9"а" класа Алена Анатольеўна Пугаўка ля "Букета беларускіх слоў". 
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 731
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 638
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта