Авторизация
 

У настаўніка са Слабады Мікалая ШЧАРБІЦКАГА

У учителя из Слободы Николая ЩербицкогоУ настаўніка са Слабады Мікалая ШЧАРБІЦКАГА шасцёра ўласных дзяцей. Як клапатлівы бацька, ён стараецца быць добрым прыкладам для трох сыноў і трох дачушак. Як вопытны педагог, ведае і ўмее знайсці падыход да кожнага вучня.

 

Аднолькава камфортна сельскі настаўнік адчувае сябе ў класным кабінеце, на школьным стадыёне, ля кухоннай пліты дома, на сваім агародзе і бульбяным палетку. У выхадны дзень выпраўляецца на вадаёмы з вудамі і сынам-сямікласнікам Пецем. Хлопец, каб заслужыць права на сумесную рыбалку, штудзіруе падручнікі і атрымлівае станоўчыя адзнакі.


Праўда, прымушаць вучыцца сваіх дзяцей Мікалаю Пятровічу не трэба. Да ўрокаў ставяцца адказна, актыўнічаюць у школьным жыцці. Пяцікласніца Паліна вылучаецца артыстычнымі здольнасцямі, трэццякласніца Ліза спрабуе сябе ў рука-дзеллі. Самая малодшая Ефрасіння вучыцца ў першым класе і пакуль вызначаецца з інтарэсамі. Двое старэйшых сыноў Андрэй і Жэня—навучэнцы каледжа. Яшчэ школьнікам Андрэй асвоіў гітару. Урокі браў у таты.


На школьных мерапрыемствах калегі і вучні з задавальненнем слухаюць песні ў выкананні Мікалая Пятровіча. Дарэчы, у снежні на дзень нараджэння родныя падарылі яму новы струнны інструмент. А яшчэ настаўнік біялогіі, хіміі і геаграфіі піша вершы, гуляе ў футбол, гатуе рыбныя кансервы і варыць супы ў шасцілітровай каструлі. Для вялікай сям'і меншы аб'ём не падыходзіць.


У учителя из Слободы Николая ЩербицкогоМікалай і Таццяна Шчарбіцкія разам 18 год. Пазнаёміліся, калі малады настаўнік пасля ўніверсітэта прыехаў у школу па размеркаванні. Планаваў на два гады. Атрымалася па-іншаму. Слабадскія мясціны для ўраджэнца Язна сталі роднымі.


Жонка Таццяна Раманаўна працуе выхавальнікам у дзіцячым садку. Разам удзельнічаюць у розных конкурсах. Напрыклад, двойчы былі пераможцамі абласнога спаборніцтва "Сямейнае гняздзечка". Знаходзяць час для сумеснага адпачынку. Ходзяць у лес, ладзяць пікнікі на прыродзе, падарожнічаюць. Упэўнены, што і дзецям трэба дарыць прыемныя ўражанні і ўспаміны.


Мікалай Пятровіч акрамя ўрокаў вядзе сацыяльную работу. Курыруе нядобранадзейныя сем'і, праблемных падлеткаў. Груз важкі і адказны.
—Не ведаю, наколькі павінен дэградаваць чалавек, каб яму сталі непатрэбнымі ўласныя сын ці дачка,—заўважае педагог.— Знайсці агульную мову з дзецьмі, што выхоўваюцца ў праблемных сем'ях, проста. Ім патрэбны ўвага, падтрымка, клопат. А вось дастукацца да некаторых бацькоў не заўсёды магчыма. Часам даводзіцца тлумачыць ім элементарныя рэчы. Што замест дарагіх мабільных тэлефонаў у крэдыт трэба аплаціць камунальныя паслугі і купіць дзецям сшыткі.


Сацыяльная работа—не тая справа, што натхняе і дорыць асалоду. Між тым Мікалай Пятровіч заўважае, што дзякуючы ёй стаў па-іншаму глядзець на сваіх дзяцей:
—Хочацца падарыць ім як мага больш увагі. Каб адчувалі, што іх любяць, што яны патрэбныя.
Сыны і дачушкі радуюць бацькоў. Дружбай і ўзаемападтрымкай, добрымі адзнакамі і дапамогай у хатніх справах. Прыбраць у хаце, прапалоць агарод, выкапаць бульбу для іх прыемны клопат, а не прапісаны абавязак. Прыклад бяруць з таты.


Мікалаю Пятровічу па душы сельскі ўклад жыцця. Гарадскім жыхаром сябе не ўяўляе. З восені, калі Слабадская базавая школа афіцыйна перастане існаваць, плануе ўладкавацца ў мясцовае сельгаспрадпрыемства.


—Фізічная праца мне знаёмая і блізкая. Ды і перажыванняў менш будзе,—адзначае настаўнік.—Бывае, едзе па вёсцы "хуткая дапамога", а я ўслед бягу: раптам у адной з нядобранадзейных сем'яў штосьці здарылася.


Мікалай Шчарбіцкі не з тых, хто прывык скардзіцца на абставіны. Знойдзе станоўчыя бакі ў любой з'яве. Умее радавацца сонечнаму дню, не апускаць рук і цаніць тое, што мае.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 604
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 256
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 533
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 559
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 890
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта