Авторизация
 

Крэатыўны вечар сустрэчы з выпускнікамі ў Міёрскай СШ №2

Креативный вечер встречи с выпускниками в Миорской СШ №2Сустрэча з былымі аднакласнікамі — гэта заўсёды ўзрушальна, ўрачыста і запамінальна. Не бачыліся 5,10,15 год.... Што новага ў кожнага? Як змянілася "жыццёвая прамая" з той пары, калі дружна жылі аднымі задачамі і падзеямі, перажывалі кожны ўрок, радаваліся поспехам і засмучаліся няўдачам, паважалі адных настаўнікаў і баяліся строгіх.

 

Усё гэта ўсплыло ва ўспамінах на сёлетняй сустрэчы праз 15 год у выпускнікоў ліцэйскага 11 "А" класа СШ №2 пад кіраўніцтвам Ніны Сініцкай. У фае школы сустракаў ветлівай усмешкай настаўнік фізкультуры і зорка эстрады Сяргей Філіпаў, пазней далучыліся дырэктар установы Уладзімір Ханецкі і настаўнікі па дапрызыўнай падрыхтоўцы і гісторыі Леанід Мятла і іншых профіляў.


Па левым баку старшакласнікі рэгістравалі выпускнікоў, а па правым апошнія гарталі альбомы гісторыі школы, знаходзілі сябе ў спісах класаў, на здымках, нават на экране давялося дакрануцца візуальна да "шмат год таму".


Аказалася, што святочнага канцэрта не будзе… Куды ж ісці? На ўрок! Незвычайная форма сустрэчы спачатку загнала ў тупік! Здзіўляемся, але знаёмімся з раскладам: дапрызыўная падрыхтоўка, фізкультура… Ліцэісты дружна выбіраюць беларускую літаратуру і харызматычную, дакладную і любімую настаўніцу, педагога па прызванні Жанну Бурак. Спяшаемся ў клас, каб не спазніцца да званка. Урок жартоўны, але адказваць прыйшлося. Напачатку Жанна Генадзьеўна прапанавала ўзгадаць беларускіх пісьменнікаў і іх творы. Радкі з вершаў Максіма Багдановіча, паэм Якуба Коласа і Янкі Купалы, баек Кандрата Крапівы і іншых дагэтуль не забыліся. Далей пытанне-загадку атрымліваў кожны: сапраўдныя імёны беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, якой літары алфавіта ў Полацку пастаўлены помнік, дзе ўвекавечана памяць Уладзіміра Караткевіча, і што такое "валошка"… "Беларусамі звацца" нашы выпускнікі могуць па праве, бо на ўсе пытанні адказалі, чым парадавалі настаўніцу.


Далей размова працягнулася ў цёплай сяброўскай атмасферы. Узгадвалі тых настаўнікаў, чый педагагічны талент і веды дазволілі выпускнікам школы заняць у грамадстве годнае месца: Тамару Маняк, Нэлю Бамбізаву, Наталлю Кавалёнак, Валянціну Лаўрыновіч і іншых. Кожны з былых вучняў падзяліўся, дзе жыве і кім працуе, які сямейны статус. Далей за ўсіх ехаць аднакласніцы з Германіі, затым—з Несвіжа, Мінска, Віцебска, Наваполацка. На жаль, па сямейных абставінах не ва ўсіх атрымалася завітаць на сустрэчу. Пасля беларускай літаратуры палова класа яшчэ забегла на фізкультуру і крыху папасавалася баскетбольным мячом.


Хутка мінулі 15 год. У аднакласнікаў змяніліся статусы, памер жыццёвай мудрасці, злёгку постаці, тымі ж засталіся смех, галасы, і нават звычкі, напрыклад, як сядзець за партай.


Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

На здымку: пасля ўрока беларускай літаратуры ліцэісты 11 "А" класа СШ №2 2002 года выпуску ў першым радзе (злева направа)—Вольга Кавалёва, Святлана Зелянкова, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Жанна Генадзьеўна Бурак, Алена Рубанік, Святлана Уткіна, Ганна Пучкоўская, Вольга Вішнеўская; у другім радзе—Таццяна Валчок, Алена Палякова, Віталь Хаданёнак, Уладзімір Радзькоў, Павел Лаўрыновіч, Аляксей Тычко, Дзмітрый Гарбачоў, Ігар Мядзюха.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 553
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 574
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 905
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта