Авторизация
 

Прафілактычная сустрэча ў Міёрскай СШ №2

Профилактическая встреча в Миорской СШ №2Пасля ўрокаў у актавай зале СШ №2 вольных месцаў амаль не засталося. Нават галёрка поўная. Са старшакласнікамі школ райцэнтра 1 лютага сустрэліся супрацоўнікі міліцыі, пракуратуры, пажарнай службы. Каб папярэдзіць пра згубны палон спайсаў і "бяскрыўднага" піва, нагадаць правілы бяспекі і ступень адказнасці за супрацьзаконныя ўчынкі.

 

На белым экране непрыемныя карціны рэальнага кіно. Падлеткі расказваюць пра свае забавы са спайсамі. Спачатку курылі, пасля распаўсюджвалі. Цяпер шкадуюць. Другі сюжэт: захламленыя кватэры, пустыя бутэлькі ля брудных ложкаў, апухлыя твары людзей, вочы дзяцей, пакрыўджаных лёсам і ўласнымі бацькамі. Так выглядаюць уладанні "зялёнага змея". Праз абодва фільмы лейтматывам праходзіць думка: са спайсамі і алкаголем не справіцца ў адзіночку. Ні падлетку, залежнаму ад курыльнай атруты ці алкагольнага дурману. Ні праваахоўным органам, што вядуць барацьбу з гэтым злом. Патрэбны агульныя намаганні сілавых структур і грамадства. А пачынаць кожны павінен з сябе.


Па словах старшага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Святланы ХАДАНЁНАК, праблема спайсаў у нашым раёне не вострая. Праз сацсеткі ідзе маніторынг патэнцыяльных пастаўшчыкоў курыльных сумесей. Хутчэй сустрэнеш падлетка ў стане алкагольнага ап'янення. З агульнай колькасці непаўналетніх, што знаходзіліся ў мінулым годзе на ўліку ў інспекцыі, 70 працэнтаў складалі аматары выпіць. Як правіла, сяброўства з алкаголем пачынаецца на дыскатэцы. А часам і дома за сталом. З 20 дарослых, што ў 2016-м панеслі адказнасць за ўцягванне дзяцей у распіццё спіртнога, большая частка—іх уласныя бацькі. Ускладняюць сітуацыю прадаўцы, якія адпускаюць падлеткам алкагольныя напоі. За мінулы год выяўлена пяць фактаў.


Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ акцэнтаваў увагу на правілах пажарнай бяспекі. Прывёў прыклады здарэнняў, віной якіх —гульня з агнём. За апошнія 15 год у нашым раёне дзіцячае свавольства стала прычынай 56 пажараў. Прычым у 40 выпадках "галоўныя героі"—дзеці да сямі год. Здараецца, непаўналетнія запальваюць агонь з хуліганскіх матываў. Сведчанне таму мінулагодні выпадак у Чэрасах. Падлеткі падпалілі дачны дом. Навошта? Адказваюць: "Хацелі паглядзець, як працуюць пажарныя".


За кожны супрацьпраўны ўчынак прадугледжваецца пакаранне. Намеснік пракурора раёна Аляксандр МАРЦІНЧЫК заўважыў, што да непаўналетніх заканадаўства больш лаяльнае. Суд дасканала вывучае ўмовы выхавання падлетка, каб выявіць прычыну, што прывяла да злачынства. Абавязкова прадастаўляецца адвакат. У якасці пакарання аддаецца перавага прымусовым мерам выхаваўчага характару. Да рэальнага пазбаўлення волі прыбягаюць у выключных выпадках—калі ўчынена асабліва цяжкае злачынства. У іх ліку наўмыснае пазбаўленне жыцця, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, разбойнае нападзенне пры абцяжарвальных абставінах.


Кажуць, хто валодае інфармацыяй, той валодае светам. Пры ўмове, што інфармацыя патрэбная, выкарыстоўваецца па прызначэнні і для правільных мэт.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 624
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 766
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 644
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта