Авторизация
 

Павел Гваздоўскі з Завуцця — алімпіяднік з дыпломам ІІІ ступені

Павел Гвоздовский из Заутья — олимпиадник с дипломом III степениУсмешлівы васьмікласнік з Завуцця Павел Гваздоўскі ўдзельнічае ў алімпіядах па тэхнічнай працы з шостага класа. Прычым спаборніцтвы праводзяцца не сярод паралелі, як звычайна, а ў агульнай кагорце. Такім чынам, больш за 30 вучняў, з іх чатыры васьмікласнікі, сёлета змагаліся за перамогу на абласным этапе. Павел аказаўся ў лідарскай дзясятцы і атрымаў дыплом ІІІ ступені.

 

—Складана,—дзеліцца ўражаннямі вучань.—Стараюся на занятках, займаемся з татам дома.
Бацька Аляксандр Васільевіч—настаўнік па гэтым прадмеце. У Завуццеўскай школе працуе з 1993-га, а майстэрня, якой загадвае, прызнана адной з лепшых у раёне. Да таго ж у руплівага гаспадара ёсць і ўласная.


Павел Гвоздовский из Заутья — олимпиадник с дипломом III степени—Малы Паша з садка, пакуль іншыя спалі, часта сюды перабягаў дарогу,—расказвае мама Людміла, дырэктар Завуццеўскай школы з багатым стажам.
Яна з хваляваннем чакала з абласнога спаборніцтва мужа з сынам. Летась Паша таксама прадстаўляў Міёршчыну і ўзнагароджаны дыпломам за веру ў перамогу. Тады ён прызнаны самым юным удзельнікам. Цяпер гэты статус хлопец мае ў раёне, бо адзіны з васьмікласнікаў трапіў на абласны этап. Пашчасціла стаць прызёрам. Дыплом ІІІ ступені права на ўдзел у рэспубліцы не дае. А Пашу хацелася б. Гэта для яго як светлы маяк, які натхняе на працу. Калі спадзявацца на спрыяльны ход падзей, то, пасталеўшы, мае рэальныя шансы апярэдзіць канкурэнтаў.

 

Павел Гвоздовский из Заутья — олимпиадник с дипломом III степениУдачлівы штангенцыркуль

Аднак, як заўважаюць тата і сын, у першынстве па працоўным навучанні істотная роля ўдачы. Так, на практычным этапе дапушчальныя хібы ад зададзеных параметраў у драўляным вырабе—0,5 мм, у металічным наогул 0,1. А на рэспубліканскім туры гэты паказчык зусім вымяраецца ў сотых. У дапамогу штангенцыркуль, але ён для такіх мінімальных агрэхаў таксама павінен быць удачлівым.


Практычнае заданне ў алімпіядзе па працоўным навучанні цэніцца найбольш. На тэарэтычным этапе 20 заданняў, у кожным пяць варыянтаў адказаў. У нечым пытанні нагадваюць матэматычныя або фізічныя задачкі. Дарэчы, дакладныя навукі якраз спадарожныя і вельмі патрэбныя для самага "гаспадарчага" прадмета.


Гваздоўскія расказваюць, што летась на алімпіядзе вылучаўся этап дамашняга задання. Удзельнікі загадзя стваралі праект з яго навізной, эканамічнымі разлікамі, графічнымі дакументамі і чарцяжамі. Але сёлета арганізатары такі этап скасавалі.
—Бо спаборнічалі не вучні, а настаўнікі,—гаворыць Аляксандр Васільевіч.


Павел Гвоздовский из Заутья — олимпиадник с дипломом III степениІ разам з тым, хоць дапамогай не грэбуюць, усе алімпіяднікі віртуозна валодаюць прадметам. За чатыры гадзіны на практычным заданні штукараць сапраўдныя шэдэўры. На гэты раз канструявалі арэлі ў форме лодачкі.


Інтэлект алімпіядніка мае быць высокім. Так, хай не бянтэжыць пытанне з тэорыі: дзе можна вывучыцца на настаўніка працоўнага навучання? Павел ведае, што ў Мозыры. Але больш па душы інжынерныя справы. Па ўсіх прадметах вучань паспявае роўна—на васьмёркі і дзявяткі. А дома ўся дробная тэхнічная работа, рамонт радыё ці танометра для бабулі—на яго плячах.

 

Геніяльнае ў простым

Ідзём у майстэрню, дзе кожны дзень завуццеўскія хлопцы спасцігаюць азы такарства і цяслярства. Тут усё ў чысціні і парадку, кожная рэч на сваім месцы. Кіянка, рэйсмус, шэрхебель, штангенцыркуль—над кожнай прыладай подпіс, каб лепш запаміналася вучням. Па сутнасці, усе назвы нямецкія, уведзены ва ўжытак пры Пятры І. На іншым стэндзе фота з вырабамі для школы. Гэта лебедзі, паліцы для кветак, кураняты, млын, драўляныя абрысы карты Беларусі і многае іншае. Акрамя таго на сцяне правілы тэхнікі бяспекі. Паглядаючы па баках, вучні іх засвояць "на зубок". У майстэрні стаіць выкшталцоны механічны экскаватар, які сканструяваў Павел, як і тачыльны станок. Нават стамеска, што прайшла праз яго, паперу не рве, а рэжа. Геніяльнае ў простым: прыбор лязом прыцягваецца да магнітнай падстаўкі і заточваецца пад выбраным вуглом.
У кабінеце токарны і дрэваапрацоўчы станкі. Замест звычайных парт вярстакі, ціскі для замацавання матэрыялу. У шафах розныя сталярныя інструменты: адвёрткі, шрубавёрты, электралобзікі, столікі для выпільвання, гэблі.


Аляксандр Гваздоўскі прытрымліваецца практычнай кітайскай прымаўкі: скажы мне—і я забудуся, пакажы—і я запомню, дай дзейнічаць—і я навучуся. Дзеці з інструметам у руках ставяцца да навукі сур'ёзна і адказна.

Павел Гвоздовский из Заутья — олимпиадник с дипломом III степениТае сняжок…

Нехта спытае, навошта ў майстэрні камп'ютар? Аляксандр Васільевіч па кожнай тэме паказвае вучням відэаматэрыял, пасля прапаноўвае тэсты для замацавання. А яшчэ прыдумляе свае тэхналогіі. Напрыклад, на стол кладзе сняжок, які паволі тае, а вучні не спускаюць вачэй. "Для чаго ён тут?"—пытаюцца ў канцы ўрока. "Для вашай увагі",—адказвае настаўнік.


З творчым і адказным падыходам праца спорыцца. Штогод вучні Аляксандра Гваздоўскага займаюць прызавыя месцы на раённых алімпіядах. Сярод апошніх фаварытаў выкладчык з Язна Віталь Янкоўскі, студэнт ПДУ Ігар Гіргель, Сяргей Грэцкі… Пераняў эстафету старанны Павел, які не лянуецца працаваць. Упэўнены: што пасее, тое і пажне. У школьнай майстэрні ён ведае ўсё як свае пяць пальцаў, можа правесці экскурсію з заплюшчанымі вачыма. А сярод любімых інструментаў—малаток, бо ўсюды патрэбны.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 869
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 662
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 638
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта