Авторизация
 

Лекцыя для маленькіх пешаходаў Міёрскага садка №3

Лекция для маленьких пешеходов Миорского сада №3Уважліва глядзець па баках, сачыць за сігналам святлафора, абазначыць сябе флікерам у цемры. Гэтыя і іншыя правілы паводзін на дарозе нагадаў выхаванцам дзіцячага садка №3 старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС Аляксандр КАПУСЦІН.

 

Малыя слухалі ўважліва і не саромеліся задаваць пытанні. Супрацоўнік ДАІ ўручыў ім флікеры, прадастаўленыя прадстаўніцтвам "Белдзяржстраху" па Міёрскім раёне падчас акцыі "Белдзяржстрах—дзецям".


—У нашым садку супрацоўнікі раённых аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, санітарнай і іншых служб госці пастаянныя. Размаўляюць з дзеткамі, нагадваюць правілы бяспекі дарослым на бацькоўскіх сходах,—заўважае загадчыца Валянціна Аляксеева.— Візіт супрацоўніка ДАІ дадаў дзеткам новых уражанняў, замацаваў і паглыбіў іх веды пра правілы дарожнага руху.


Выхоўваць уважлівых пешаходаў і будучых адказных кіроўцаў трэба з малых гадоў. І паўтарыць дарожную азбуку ніколі не будзе лішнім.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена аддзяленнем ДАІ РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта