Авторизация
 

У Міёрскай дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча школьнікаў

В Миорской детской библиотеке состоялась встреча школьниковУ дзіцячай бібліятэцы 12 студзеня адбылася сустрэча школьнікаў райцэнтра з прадстаўнікамі гісторыка-краязнаўчага музея, бібліятэкарамі. Нагода--45 год набыцця Міёрамі статуса горада.

 

Вядучая Надзея Драба коратка пазнаёміла з гісторыяй "Горада нашага дзяцінства". У 1514 годзе Міёры згадваюцца як маленькае паселішча ў Браслаўскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Потым Міёры ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, з'яўляюцца цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, а з 1842 г. Віленскай губерніі. Сучасны раён утвораны 15 студзеня 1940 года. З 1957 г. Міёры—гарадскі пасёлак, у 1972 г. яму прысвоены статус горада. І 2017-ы год для гэтай падзеі юбілейны.


В Миорской детской библиотеке состоялась встреча школьниковСупрацоўнік раённага гісторыка-этнаграфічнага музея Вольга Пупіна расказала пра мястэчка колішняе і цяперашняе. Да канца 18 ст. яно называлася Мёрамі, аднак руская ўлада, якая пры падзеле Рэчы Паспалітай пачала тут гаспадарыць, прачытала польскую назву Мёры як Міёры.


Аказваецца, шкаляры ведаюць многія легенды пра паходжанне горада. Так, паводле адной з іх, у браслаўскім і полацкім напрамках жылі два варагуючыя племі, якія пастаянна змагаліся за ўладу над возерам і лясамі. Пасля яны абмерылі межы, падзяліліся і пракапалі канаву—раку Мерыцу, якая злучала Міёрскае возера з ракой Заходняя Дзвіна. Паселішча ля пачатку гэтай мяжы 500 год таму назвалі Мёрамі ад слова мерыць. Паводле другой легенды, наша мястэчка належала князю Мірскаму, ад яго прозвішча і паходзіць назва. Аднак найбольш абгрунтавана, што тут да 11 ст. жылі фіна-вугорскія плямёны, менавіта яны далі такое імя паселішчу, што ў перакладзе азначае балоцістае возера.


Навуковы супрацоўнік музея адзначыла, што Міёры да сярэдзіны 20 ст. былі нешматлікімі. Напрыканцы 19 ст. тут жыло 110 чалавек, у пачатку 20 ст.—135, у 1937 г.—674, пераважна яўрэі, у 1959 г.—1900, 1970 г.—5700, 2010 г.—8000 чалавек. Як мястэчка выглядала 100 год таму? Практычна цалкам з аднапавярховымі драўлянымі дамамі і ўсяго чатырма вуліцамі. Першая з іх—Леніна, тады называлася Вялікая. Другая са старэйшых—Кірава, тады Касцёльная. Музейны работнік паказала фотаздымкі старых пабудоў, якія захаваліся дагэтуль. Гэта былы яўрэйскі магазінчык з чырвонай цэглы па Леніна, пажарная каланча ля гісторыка-краязнаўчага музея, старая пошта.


В Миорской детской библиотеке состоялась встреча школьниковДзяцей найбольш уразіла, што падчас узвядзення Успенскага касцёла ў раствор дабаўлялі яйкавыя бялкі. На месцы плошчы Памяці загінуўшых барацьбітоў 100 гадоў таму размяшчалася рыначная плошча, сюды двойчы ў год на кірмашы з'язджаліся пакупнікі з навакольных мясцін. А найбольш хадавым таварам быў лён. Словам, многія факты цікавыя. Здзівіліся шкаляры, што некалі ў Міёрах катала чортава кола, знесенае з-за непрыдатнасці. Узвышаўся Курган Славы з капсулай часу.
Сучасныя пейзажы з самай доўгай сярод малых гарадоў набярэжнай, брацкай магілай, помнікам бронзаваму салдату, капліцай, новай вуліцай у памяць земляка-падводніка Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі, жылымі гмахамі і працавітымі людзьмі—такі цяпер наш горад.


Навучэнцы СШ №3 імя Ягора Томкі прыгожа прызнаваліся ў любові да Міёр. Спявалі песні, чыталі вершы, а Ягор Зінкевіч нават склаў уласныя радкі. Загадчыца бібліятэкі Валянціна Лакотка пазнаёміла з кнігамі пра Міёры і мясцовых знакамітасцей, а таксама з выданнямі, у якіх аўтарамі выступілі самі таленавітыя землякі. Гораду ёсць кім і чым ганарыцца, ёсць пра што марыць і над чым працаваць.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 610
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 404
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 555
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 575
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 906
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта