Авторизация
 

З Новага Пагосту ў Полацк у рэзідэнцыю Дзеда Мароза

Из Нового Погоста в Полоцк в резиденцию Деда МорозаПагасціць у марознага чараўніка пад Новы год--найбольшая мара дзяцей. Таму візіт у рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Полацк для новапагосцкіх вучняў стаў запамінальным і казачным. Да таго ж, зіма адарыла снегам. 

 

Але сустрэча з казачнікамі ў 14 гадзін. Што рабіць у астатні час? Паверце, у Полацку багата мясцін, дзе яго правесці. У Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры абагаціліся духоўна. Сястра Ірына нагадала правілы паводзін у святыні, расказала цікавыя факты пра будынкі на тэрыторыі, пра незвычайныя іконы, жыццё манахінь, паказала дзівосныя фрэскі на сценах, заклікала да міласэрнасці.


У музеі кнігадрукавання прыгадалі гісторыю беларускага пісьменства, убачылі берасцяныя граматы, рэдкія выданні, першыя друкарскія машыны. Нялёгкі працэс перапісвання кніг дэманструе скрыпторый, ці майстэрня. Гусінае пяро ў руках трымае постаць заклапочанага манаха. Друкаваны перыяд добра ўяўляецца ў рэканструяванай друкарні XVII-XVIII стагоддзяў. Важна ведаць шлях кніг, каб шанаваць іх.


І нарэшце, казачны двор Дзеда Мароза. Прайшліся лясной сцяжынай з прыгодамі і сюрпрызамі. Знайшлі ключы да чароўных скрыняў. Спаткаў нас сімвал года—Агністы певень. Паўтары гадзіны ў рэзідэнцыі мы гулялі, танцавалі і смяяліся. Сфатаграфаваліся з персанажамі, сваімі рукамі зрабілі падарункі і напісалі лісты з жаданнямі. Трусу Пушысціку прашапталі на вушка сваю мару. За вершы і небыліцы Снягурка ўручыла нам ласункі.
Крышачку стомленыя, але гарэзлівыя, мы рушылі на штучны каток гандлёвага цэнтра "Манеж". Зноў напаткалі Дзеда Мароза і Снягурку. Столькі цікавага за дзень! На год уражанняў хопіць!


Таццяна ЯНУШОНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 752
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 641
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта