Авторизация
 

На зімовых канікулах у СШ №3 імя Ягора Томкі

На зимних каникулах в СШ №3 имени Егора ТомкоУ СШ №3 імя Ягора Томкі на зімовых канікулах з 26 да 31 снежня гучаў залівісты смех, зіхцелі навагоднія елкі, не выпускаліся з рук пэндзлі, не ведалі адпачынку тэнісны шарык і баскетбольныя мячы … Словам, тут дзейнічаў аздараўленчы лагер, які сабраў пад сваё крыло 40 пачаткоўцаў. Чым толькі карысным яны не займаліся?!

 

11 выхавальнікаў малым ды энергічным сумаваць не давалі, ды і самі дзеці скіраваны толькі на актыўны адпачынак. Намеснік начальніка лагера Алена Пугаўка расказала, што некаторыя выхаванцы з году ў год сюды просяцца, бо ім тут весела, пазнавальна, з энтузіязмам змагаюцца за прызы, бонусы, перамогі, лідарства. Напрыканцы кожнага дня на ўрачыстай лінейцы атрымліваюць смайлікі, па завяршэнні змены лепшым актывістам—прыемныя сюрпрызы. 


Два атрады "Промнікі" і "Чабурашкі" шторанак з задавальненнем бягуць у лагер. А палове дзявятай пачынаецца зарадка, потым лінейка, сняданак, спартыўныя паядынкі, прагулкі, экскурсіі, абед, агульналагернае мерапрыемства, падвячорак і зноў лінейка, якая падводзіць вынікі дня. Згуртаваны дух маюць агульныя гадзіны, кожная тэматычная. Гэта зорная дыскатэка, вітамінная гульня, спартландыя, дзень казак, конкурс на лепшы навагодні касцюм. Адпаведна першы дзень праходзіў у рэчышчы гульнёвага знаёмства, дзеці выбралі свой савет, прыдумалі назву і дэвізы атрадаў, а ў суботу ў незвычайны навагодні час адправіліся на маскарадны баль.


На месцы малыя доўга не сядзяць. Ахвочыя да экскурсій. Наведалі пажарную часць аддзела па надзвычайных сітуацыях, пасядзелі ў вялізных машынах, пазабаўляліся ў дзіцячай бібліятэцы райцэнтра, двойчы паглядзелі мультфільмы на вялікім экране кінатэатра, падзівіліся ў школьных краязнаўчых музеях. Тым часам трохразовае харчаванне з садавінай, кісламалочнымі прадуктамі, вітамінамі мацуе дзіцячы арганізм.
Аздараўленчую ўстанову курыруюць вопытныя педагогі. Начальнік Ала Пятрова старшынствуе не ўпершыню, яе намеснік Алена Пугаўка часцей сябе праяўляла арганізатарам, але гэтыя абавязкі ўваходзяць і ў цяперашнюю пасаду. Культмасавік—Алена Жабёнак.


Дзеці старанна праяўляюць сябе. Пагаджаюцца на ўсе прапановы, добрасумленна выконваюць патрабаванні, хоць іх тут мала. Адзінае—захоўваць дысцыпліну, не крыўдзіць таварышаў і слухацца выхавальнікаў.


Алена БАСІКІРСКАЯ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 октября 2021
Денис, Дмитрий, Ефим, Иван, Лукьян, Афанасий, Семен

Именины 27 октября 2021
Игнатий, Кузьма, Максимилиан, Михаил, Назар, Николай, Петр, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта