Авторизация
 

У Міёрскую дзіцячую бібліятэку за пісьменнасцю

Чацвертакласнікі СШ №2 напрыканцы пятніцы са сваімі настаўнікамі прыйшлі ў бібліятэку павышаць чытацкую пісьменнасць. Таццяна Вішнеўская з уласцівай усмешлівасцю і ўменнем захапляць расказала малым, куды кліча кніга. Найперш у прыгоды і фантастыку.

У дзіцячай бібліятэцы поўна экзэмпляраў, зачытаных да дзірак. На прэзентацыю выбраны самыя прыстойныя. Відаць, даспадобы малым міярчанам цікавая літаратура. Цяпер век камп'ютараў,—заўважае Таццяна Вішнеўская.—Але гэта нам не перашкаджае чытаць,—трымае адказ аўдыторыя, бойка пацвярджаючы веды лоўкімі і цямкімі адказамі на пытанні.

Сярод топ-кніг, якія параілі бібліятэкары: "Незвычайныя прыгоды Карыка і Валі", як героі паспрабавалі чароўнага сродку і апынуліся маленькімі сярод насякомых. У лідарах "Старык Хатабыч" пра піянера Вольку, які знайшоў у рацэ сасуд з джынам Хатабам. У топ-спісе "Каралеўства крывых люстэрак" пра непаслухмяную дзяўчынку Олю, што трапіла ў чароўнае каралеўства і пабачыла сябе з боку, яе двайніка звалі Яло. Многія дзеці добра ведаюць гэтыя і іншыя савецкія творы, як і "Баранкін, будзь чалавекам!", там хлопцы-двоечнікі праз заклінанні ператварыліся ў вараб'ёў і, седзячы на галінцы, атрымлівалі асалоду ад жыцця. Але гэта толькі напачатку, пакуль іх радасць не азмрочыла кошка Муська…

Прыгодніцкія і іншыя кнігі. Гераіня англійскага рамана "Аліса ў краіне цудаў" з'ела піражок і амаль не патанула ва ўласных слязах. Да Алісы Селязнёвай—"Госці з будучыні" на машыне часу адпраўляецца вучань Коля Герасімаў. Рыжая "Пэпі—доўгая панчоха" для аматараў падмануць. Як аказалася, такіх сярод прысутных большасць. Але адметна, што Пэпі вучыць бяскрыўднай мане. Італьянскі "Чапаліна"—звычайная цыбуліна—правучыў бессаромнога прынца Лімона і дамогся ў царстве справядлівасці. Знаёмыя госці з "Вандроўкай Гулівера" пра краіну карлікаў і веліканаў…З "Чараўніком смарагдавага горада" пра дзіўную краіну, у якой усе істоты размаўлялі і вечна панавала лета.

Гэтыя чытачы пакуль малыя. А як падрастуць, прачытаюць "541 градус па Фарынгейту" Брэдберы, дзе сто год таму напрарочылі з'яўленне ракушак у вушах—сучасных навушнікаў, і аўтамабіля, які самастойна арыштоўвае парушальнікаў дарожнага руху. Такі цяпер існуе ў Амерыцы. Не старэе серыя раманаў пра чараўніка Гары Потэра, што перамог цёмнага мага.

У вялікай пашане сярод малых айчынныя дзіцячыя пісьменніцы-зямлячкі Алена Масла і Наталля Бучынская. Наталля напісала "Прыгоды маленькай машынкі", якую мыюць, рамантуюць, праходзяць тэхагляд. Казкі Алены таксама не залежваюцца на паліцах.
Бібліятэкары прапанавалі юным чытачам відэафармат кніг у дысках і, што называецца, "не адыходзячы ад касы" іх паглядзелі, пакуль вялікая чарга запісвала дадому любімыя творы. Малады спецыяліст Анастасія Драба правяла віктарыну і ў якасці прызоў раздала цукеркі з чароўнай ялінкі.

Бібліятэкары ўсяляк спрыяюць цікаўнасці падапечных, стварылі нават Дошку гонару, дзе размяшчаюць фота лепшых чытачоў. Дзеці змалку, яшчэ часам не ўмеючы распісвацца, важна беруць ручку і каліграфічна выводзяць толькі ім вядомыя спалучэнні. Такі рытуал дазваляе адчуць сябе дарослым і далучыцца да кнігі.

Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 422
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 562
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 580
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 910
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта