Авторизация
 

Вучні Міёрскай СШ №3 на інтэлект-рынгу "Кубок PROвинций"

Пераможцамі вярнуліся з 20-га рэспубліканскага інтэлект-рынгу "Кубок PROвинций" вучні СШ №3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі. Спаборніцтва праходзіла ў Лепелі. Удзельнікі школьнага гуртка "Што? Дзе? Калі?", якім кіруе настаўніца гісторыі Наталля Будзько, штогод мераюцца інтэлектам з сапернікамі.

На юбілейны турнір з'ехалася 25 каманд з Полацка, Наваполацка, Чашнікаў, Гарадка, Баравухі, Новалукамля, Лагойска. Спаборнічалі ў трох катэгорыях: "Дзюймы" (да 5 класа ўключна), "Міні" (6 і 7 класы), "Ювеналы" (8 і 9 класы).
Найбольш сур'ёзныя канкурэнты трапіліся нашым "Красным охотникам", што змагаліся ў кагорце ювеналаў. У ліку дзесяці каманд—лепельская "Ниагара", што з'яўляецца адной з лепшых у рэспубліцы. Між тым у конкурсе "Пін-код", дзе адказ на пытанне заключаецца ў лічбе і кожная наступная лічба не можа быць большай за папярэднюю, міярчане набралі максімальныя 11 балаў і на адзін бал апярэдзілі інтэлектуалаў з Лепеля. Годна трымаліся і на іншых этапах, самы складаны з якіх  гульня "Што?Дзе?Калі?" Агульны вынік спаборніцтва—трэцяе месца.

"Красные охотники" другі раз на турніры. На чале з капітанам Дзімам Гагалінскім бралі інтэлектуальныя вяршыні Насця Апалька, Віялета Кашкур,  Ягор Абалевіч, Улад Лапкоўскі, Паша Шаўчонак. У мінулы раз былі ў залатой сярэдзіне, сёлета—на п'едэстале пераможцаў. Па меркаванні ігракоў, гэтаму садзейнічалі грунтоўная падрыхтоўка, удача і добры настрой.
Каманда "Непаседы" спаборнічала ў катэгорыі "Міні". Тут таксама  змагаліся 10 каманд-удзельніц. У першыя радкі турнірнай табліцы міярчане не трапілі, але і ў канцы не засталіся. Ёсць стымул імкнуцца ў лідары.

У "Потомков Афины" з катэгорыі "Дзюймы" сапернікаў было менш. Усяго гулялі пяць каманд. Юныя міярчанкі ўдзельнічалі ўпершыню, таму вельмі хваляваліся. Між тым капітан Насця Северына ні на хвіліну не губляла надзеі на перамогу, і чаканні апраўдаліся. У складзе каманды Караліна Рубанік, Ангеліна Шаўчонак, Ульяна Гаравец, Юля Вабішчэвіч, Віка Конах. Перамога яшчэ больш распаліла інтэлектуальны запал, і дзяўчаты не намераны здаваць пазіцыі.

—Вынікамі інтэлект-рынгу вельмі задаволена. Нават не чакала такога поспеху ад самых юных удзельніц. З імі трэніруемся толькі пару месяцаў. Думаю, дзяўчаты стануць пастаяннымі ўдзельніцамі спаборніцтваў. Рада за "Красных охотников", якім на асобным этапе ўдалося абыйсці наймацнейшага саперніка. Адзначу, пытанні былі складанымі. На некаторыя самі трэнеры не ведалі адказ,—дзеліцца ўражаннямі трэнер міёрскіх каманд Наталля Будзько.— Увогуле "Кубок PROвинций" уваходзіць у топ лепшых інтэлектуальных турніраў рэспублікі. З задавальненнем удзельнічаем. Чатыры гадзіны спаборніцтваў пралятаюць незаўважна. Атмасфера сяброўская.

Завязваюцца знаёмствы паміж удзельнікамі, якія пасля падтрымліваюцца ў сацсетках. Трэнеры абменьваюцца вопытам.
Геаграфія інтэлектуальных спаборніцтваў, у якіх удзельнічаюць вучні СШ №3, не абмяжоўваецца Лепелем. Едуць на турніры ў Чашнікі, Полацк, Віцебск, на роўных гуляюць з камандамі працоўнай моладзі ў Міёрах і выходзяць у лідары. Як заўважаюць самі інтэлектуалы, гульні зацягваюць і без іх ужо нельга.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
На здымку: каманды "Потомки Афины" і "Красные охотники" з трэнерам Наталляй Будзько.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 683
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 648
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 768
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта