Авторизация
 

Трэці ўрок для міёрскіх вучняў—па бяспецы

Вучні СШ №3 імя Ягора Томкі 30 лістапада завіталі ў цэнтральную бібліятэку на трэці ўрок па часе, але першаасноўны ў жыцці. 

Прадстаўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях, выратавальнай арганізацыі, культурнай сферы павучалі падлеткаў: як паводзіць сябе ў небяспецы? Не ведаючы броду, не сунься ў бяду. Перш сем раз падумай, чым потым сто разоў шкадаваць. Такім чынам можна перафразаваць знаёмыя выслоўі ў адносінах да прафілактычнага мерапрыемства, якое арганізавала першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Пяткевіч.

Інспектар прапаганды і агітацыі аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ напярэдадні навагодніх свят нагадаў, як абыходзіцца з піратэхнікай. Перад яе выкарыстаннем уважліва пачытайце інструкцыю. Не пераймайце анекдоту: рускі бярэ ў рукі рэкамендацыі толькі тады, калі зламае рэч. У дадзеным выпадку на рахунку жыццё. З усімі фарбамі, прыгажосцю, надзейнасцю і радасцю… Гэтага пазбавіцца вельмі лёгка. У адну секунду. Ва ўсёй піратэхніцы ёсць порах. Спецыяліст папярэдзіў ні ў якім разе не змяшчаць петарды ў посуд, які ад выбуху разрываецца і раніць на далёкай адлегласці. Рэчаісны фільм паказаў пацярпелых, скрозь перавязаных бінтамі. "Я бачыў і поўны фарш",—уражліва каментаваў відэа кіраўнік выратавальнай станцыі Алег Рубанік. Жанчына з фільма расказала, як адлучылася з дому, а дзеці ў гэты час пасваволілі з выбухнымі рэчывамі на балконе. У выніку пацярпелі самі і абгарэла кватэра. Дзмітрый Плотнікаў заклікаў да асцярожнасці і абачлівасці. Бацькі—галоўныя ахоўнікі жыцця і здароўя выхаванцаў—павінны закранаць з малымі гэтую тэму, тлумачыць. Лепш грунтоўна папярэдзіць, чым лечыць апёкі і збіраць адарваныя пальцы. Дарэчы, на рэалізацыю піратэхнікі ў раёне мае ліцэнзію толькі гандлёвы павільён "Аазіс".

Наступная небяспека—тонкі лёд, які хутчэй з першымі маразамі імкнёмся выпрабаваць. І ён, канечне, не вытрымлівае наш цяжар. Толькі сёлета папярэджана 17 здарэнняў. Самае дзіўнае, што 70% з "рызыкоўцаў"—дарослыя. Начальнік ратавальнай станцыі АСВОД Алег РУБАНІК нагадаў, як засцерагчыся ад бяды. Адзін сантыметр лёду вытрымлівае прыкладна дзесяць кілаграм. Значыць, для чалавека з сярэдняй вагой дастаткова сямі сантыметраў цвёрдага покрыва. Ды варта памятаць, што з рыбалоўнай экіпіроўкай і іншымі атрыбутамі мы важым намнога больш. Спецыяліст даў парады як ратавацца, калі праваліліся. На адкрытым паветры маем прыкладна 15 хвілін. Пад вадой без кіслароду мозг жыве толькі пяць хвілін. Таму ўсімі сіламі трэба выбірацца наверх. Рэзка хапаючыся за трывалы лёд, ёсць рызыка яго зламаць. Кладзіцеся на цвёрдае покрыва, корпус цела трымаючы яму паралельна, а ногі падымайце ўверх. Адпусціце з рук рэчы, каб не дадаваць лішнюю вагу. Вадалазы іх дастануць потым. Надзейней за ўсё загадзя апранаць на сябе выратавальныя камізэлькі, якія працягнуць жыццё на паверхні і дазволяць дачакацца дапамогі. І самае важнае правіла—моцна крычыце, каб вас пачулі. Адначасова ахапіць усе вадаёмы, якіх у раёне мноства, АСВОД не можа. Таму лепш паклапаціцца пра бяспеку самім, каб не збіраць наступстваў. Асабіста для школьнікаў Алег Рубанік паабяцаў экскурсію на выратавальную станцыю і дазволіць прымерыць экіпіроўку вадалазаў.  

Пакуль школьнікі разважалі над воднай небяспекай, бібліятэкар Святлана МАТЭЛЕНАК расказала пра выставу кніг на тэму СНІДу. Дарэчы, 1 снежня адзначаўся прафілактычны дзень гэтай немачы, ад якой на планеце пакутуе больш за мільён чалавек, а панацэі ў наш час пакуль няма. Вірус з часам прагрэсіруе, паражае імунную сістэму, і арганізм згарае, як свечка, бо не змагаецца з усялякага роду інфекцыямі. Асноўныя шляхі перадачы праз кроў, неабаронены палавы кантакт, ад цяжарнай маці да немаўля. Не перадаецца вірус праз пацалункі, паветрана-кропельным шляхам, пры ўкусах насякомых, агульным ужыванні прадметаў быту… Абследавацца на СНІД можна ананімна і пасля 14 год самастойна.
Здароўе і жыццё ў бібліятэцы параілі берагчы змоладу, каб не збіраць балючых парасткаў неабдуманага насення.

Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта