Авторизация
 

У Міёрскім дзіцячым садку №3 падвялі вынікі акцыі "Белдзяржстрах— дзецям"

+
В Миорском детском саду №3 подвели итоги акции "Белгосстрах — детям"У дзіцячым садку №3 у цёплай утульнай абстаноўцы падвялі вынікі акцыі "Белдзяржстрах— дзецям". На сустрэчу завіталі кіраўніцтва прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне, адміністрацыя і спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму, бацькі выхаванцаў.
 
Агульнарэспубліканская акцыя па добраахвотным страхаванні дзяцей ад няшчасных выпадкаў і хвароб сёлета праводзілася Белдзяржстрахам у чацвёрты раз. У Міёрах актыўна далучыўся да мерапрыемства дзіцячы сад №3.

В Миорском детском саду №3 подвели итоги акции "Белгосстрах — детям"—Бацькі страхавалі дзяцей і страхаваліся самі, заключаліся дагаворы з нашымі супрацоўнікамі. Акцыя зацікавіла яшчэ і тым, што 50 працэнтаў ад сумы страхавых узносаў накіроўваліся на патрэбы ўстановы,—расказвае загадчыца Валянціна Аляксеева.—З калектывам і бацькамі выхаванцаў папярэдне правялі растлумачальную работу. На сустрэчы і бацькоўскія сходы прыходзілі дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху  па Міёрскім раёне Ірына Крук, яе намеснік Наталля Шамшур, спецыяліст Марыя Рынкевіч. Афармляла дагаворы страхавы агент Іна Кукуць.

Амаль у такім складзе супрацоўнікі Белдзяржстраху завіталі ў садок лістападаўскім днём. З добрым настроем і падарункамі. У выніку акцыі агульная сума налічаных узносаў склала больш за 3000 рублёў, а ў садку з'явіліся ноўтбук і праектар. Да таго ж застрахаваныя выхаванцы атрымалі флікеры, а ў групах паболела наглядна-навучальнага матэрыялу.

В Миорском детском саду №3 подвели итоги акции "Белгосстрах — детям"Ірына КРУК, дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне: "Выгадна ўкласці грошы—значыць, укласці іх ва ўласнае і здароўе сваіх дзяцей праз страхаванне. У раёне ахоплена страхаваннем 24% насельніцтва. Сёлета за 9 месяцаў да нас звярнулася больш за 300 чалавек. Выплаты склалі 70% ад сабраных узносаў. Гэта каля 40 тысяч рублёў, у сярэднім 150 рублёў на чалавека. Падчас акцыі "Белдзяржстрах—дзецям" першапачаткова застрахаваны 37 выхаванцаў дзіцячага сада №3, у дзевяці выпадках страхаваліся ўсёй сям'ёй. Адноўлена 20 раней дзеючых дагавораў, з іх 17—страхаванне сям'ёй. Упершыню нашымі кліентамі сталі 18 з 26 супрацоўнікаў садка. Спадзяёмся, што акцыя знойдзе падтрымку ў іншых установах адукацыі раёна".
Канцэрт для гасцей падрыхтавалі выхаванцы садка. Цешылі песнямі, вершамі, танцамі і непадкупнай дзіцячай непасрэднасцю. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 880
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 664
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 639
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта