Авторизация
 

У падарунак Дзісненскаму дзетсаду— лісіцу і жураўля

+
В подарок Дисненскому детсаду — лисицу и журавля2 лістапада 1976 года адчыніўся Дзісенскі дзіцячы садок. Гэтая падзея стала святочнай для маёй сям'і. Жонка Аліна Сцяпанаўна адвяла ў старэйшую групу пяцігадовую Алёну, дзе выхавальніцай была Лідзія Пракопаўна Чабор, а двухгадовага Сяргея--у малодшую групу. 
 
Дачка Алена выйшла замуж і нарадзіла Ілью, які таксама выхоўваўся ў гэтым садку. Не мінуў цёплых сцен і яе малодшы сын Матвей. Так што я маю двайныя адносіны да гэтай установы: як тата Алены і Сяргея і як дзядуля Ільі і Матвея. Таму як магу, садзейнічаю педкалектыву ў фарміраванні духоўнага свету дзяцей на традыцыях высокай маралі. Як педагог разумею, што лепшы сродак для выхавальнай работы—казкі. Гэта падказвае і асабісты вопыт. Мой тата Лаўрэнцій Сцяпанавіч быў непісьменным, распісваўся крыжыкамі, але адмысловы казачнік. І ў мае пачатковыя школьныя гады рашаў задачы толькі яму вядомым спосабам хутчэй, чым я—выдатнік па арыфметыцы.

У 2006 годзе я пачаў вырабляць аб'екты малой архітэктуры. Хобі, якое не прыносіла прыбытку. Дачка Алена, выпускніца мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педінстытута, стала маім дарадцам, ідэйным натхняльнікам і бескампрамісным суддзёй. Я захапіўся драўлянымі казачнымі персанажамі. Гэта "Рэпка і дзедка", "Сястрыца Алёнушка і браток Іванушка", "Залатая рыбка", "У Лукамор'я дуб зялёны", "Лісіца і варона"… Многія падарыў Туркоўскаму, Папшулёўскаму і Дзісенскаму дзіцячым садкам. Даволі часта дзяцей прыводзілі да мяне на экскурсіі. Кожны хацеў да ўсяго дакрануцца. Трэба бачыць гэтыя шчаслівыя тварыкі! Дзяўчаты фатаграфаваліся замест Папялушкі ў карэце, запрэжанай тройкай коней. Малыя ў жарт празвалі мяне дзядулем-казачнікам.
 
В подарок Дисненскому детсаду — лисицу и журавляПедкалектыў дзіцячага садка запрасіў мяне на 40-годдзе ўстановы. Ці мог адмовіць працаўнікам-педагогам, якія закладаюць першыя цаглінкі маралі? На свята падарыў кампазіцыю "Лісіца і журавель", дзе можна мяняць талерку на графін. Упэўнены, скульптура не толькі ўпрыгожыць тэрыторыю, але і сфарміруе лепшыя душэўныя якасці падапечных. Не за гарамі той час, калі стану прадзедам, і праўнук будзе тутэйшым выхаванцам.

На ўрачыстасці я атрымаў званне "Дзядуля-казачнік дзетсада", "медаль" і падзяку. Рады такой высокай ацэнцы маёй больш чым сціплай увагі. Ад усёй душы віншую калектыў і кіраўніка Святлану Іванаўну Протас. Жадаю моцнага здароўя і творчасці. Нізкі вам паклон, дарагія педагогі за вялікую працу. Так трымаць!

Фадзей ШЫМУКОВІЧ, дзядуля-казачнік 
Дзісенскага дзетсада. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта