Авторизация
 

Павяцкая школа супрацоўнічае з пагранзаставай Друя №3

+
Повятская школа сотрудничает с погранзаставой Друя №3Павяцкая школа ўжо шмат год супрацоўнічае з пагранічнай заставай Друя №3 Полацкага пагранічнага атрада. Напрыканцы  верасня нас, юных сяброў пагранічнікаў, запрасілі на экскурсію. Надвор'е спрыяла, і  мы адправіліся ў дарогу. 

На пагранзаставе ўсё строга і па законе—трапіць на яе тэрыторыю няпроста. Але нас сустрэў намеснік началь-ніка пагранічнай заставы А.М. Макаранка, разам з ім пазнаёміліся з пакоем  для чысткі зброі, дзяжурным памяшканнем, гадавальнікам  для сабак. Нават пашчасціла ўбачыць выступленне Пума і Кейсі, якія праходзілі паласу перашкод і затрымлівалі "парушальніка".

Нам паказалі шмат розных пагранічных атрыбутаў, пра якія падрабязна расказаў Аляксандр Мікалаевіч і нават дазволіў некаторыя з іх (аўтаматы, БРС, СПШ) патрымаць у руках і сфатаграфавацца з імі.

  Затым накіраваліся да прычалу на рацэ Заходняя Дзвіна, дзе пагранічны катар, якім кіруе старэйшы мічман П.В. Казлоўскі. Ён ветліва запрасіў заняць месцы. Катар паплыў па хвалях Заходняй Дзвіны, а мы з цікавасцю, захапленнем і здзіўленнем глядзелі на суседні бераг, дзе Латвійская мяжа, на якой неслі варту  пагранічнікі суседняй краіны. Здавалася, адзін крок і ты ўжо там, але пільнае вока чалавека ў ваеннай форме сочыць за кожным тваім рухам. 

Час прабег хутка. Надышла пара развітання. Пакідалі заставу з бадзёрым настроем і пэўнай упэўненасцю ў тым, што мы будзем раўняцца на гэтых мужных, сур'ёзных, адказных і разам з тым такіх прыемных і адкрытых у зносінах людзей, якім даверана ахова Дзяржаўнай граніцы.
Шчыра дзякуем намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Павяцкай школы Ж. П. Вайдашэвіч і намесніку начальніка пагранічнай заставы А. М. Макаранка за арганізаванае для нас цудоўнае падарожжа.

Ліка Хадасевіч, Дар'я Арсоба, 
члены гуртка "Юны журналіст". 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 560
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 597
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 601
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта