Авторизация
 

Віншавалі педагогаў-ветэранаў Міёршчыны

+
Поздравляли педагогов-ветеранов МиорщиныУ праграме да дзён настаўніка і пажылога чалавека ў школах раёна стартавала акцыя  "Восень дорыць Вам кветкі". Самыя актыўныя ўдзельнікі сфарміраваліся ў ініцыятыўныя групы, падрыхтавалі паштоўкі і букеты, адправіліся віншаваць педагогаў-ветэранаў. 
 
Дзеці чыталі вершы, спявалі песні. Віноўнікі ўрачыстасці не стрымлівалі слёз шчасця. Сустрэчы прайшлі цікава. Вучні шмат даведаліся пра захапленні педагогаў на пенсіі, пра поспехі і працу ў былым. З-за кепскага самаадчування некаторыя не змаглі прыйсці на святочныя канцэрты. Але ўсе без выключэння цікавіліся, чым жыве школа, якія ў яе поспехі і праблемы.

Поздравляли педагогов-ветеранов МиорщиныКалектыў Цэнтра дзяцей і моладзі дзякуе ўстановам адукацыі за актыўны ўдзел у акцыі, за ўвагу і арыгінальныя віншаванні. Далучаемся да цёплых віншаванняў. Дарагія настаўнікі і ветэраны, жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, поспехаў, дабрабыту! Вашы прафесіяналізм і мудрасць, цярпенне сапраўды бясцэнныя. 

Выхаванне—місія, якую настаўнікі выбралі самі. Яны не толькі навучаюць, але і служаць прыкладам для пераймання, ва ўсіх сэнсах—маральным, духоўным. Некаторыя дзеці стараюцца выглядаць так, як любімы педагог, жадаюць стаць такімі ж разумнымі і адукаванымі, імкнуцца вучыцца максімальна хораша. 

Аксана НЯМІРА,
педагог-арганізатар Цэнтра. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта