Авторизация
 

Наталля Крыўко размеркавалася ў Дзісенскі філіял Цэнтра дзяцей і моладзі

+
Наталья Кривко распределилась в Дисненский филиал Центра детей и молодежиНа школьных уроках Наталля Крыўко слухала настаўнікаў і ўяўляла сябе на іх месцы. Мара ажыццявілася. Дзеці старанна паўтараюць за маладым педагогам рухі танца, развучваюць песні і размінаюць пластылін.
 
Выпускніца Полацкага педкаледжа размеркавалася ў Дзісенскі філіял раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, куды школьніцай спяшалася на гурткі. Асвойвала танцы і гітару, займалася рукадзеллем. Менавіта педагогі ўстановы дапамаглі вызначыцца з будучай спецыялізацыяй.
—Раілі стаць настаўнікам музыкі, і я сур'ёзна задумалася,—расказвае малады спецыяліст.—У музычнай школе не вучылася, толькі гурткі пры Дзісенскім ГЦК і ў філіяле ЦДМ наведвала. Да ўступных экзаменаў рыхтавалася з рэпетытарам. Профільных іспытаў баялася, аднак вытрымала паспяхова.

У каледжы Наталля ніколькі не пашкадавала, што паслухала сваіх настаўнікаў. Свет прыемных гукаў і плаўных рухаў вабіў усё мацней, і хацелася глыбей і глыбей у яго пагружацца. Развучвала танцы, упершыню ўзяла ў рукі акардэон, які даволі хутка асвоіла, пазнавала асаблівасці педагагічнай работы з дзецьмі. Чатыры гады вучобы праляцелі неўпрыкмет.

Знаёмай вуліцай крочыць Наталля Валер'еўна на працу. Са школьнікамі займаецца вакалам і харэаграфіяй, выхаванцаў дзіцячага садка вучыць асновам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Раз на тыдзень наведваецца ў Сіцькоўскую школу, дзе чакаюць танцоры з 4-5-х і старэйшых класаў. У дадатак да творчых гурткоў—інтэлектуальны "Што? Дзе? Калі?"

—Вельмі рада, што маё прафесійнае станаўленне пачалося ў родных горадзе і ўстанове,—гаворыць настаўніца.—У згуртаваным калектыве прынялі цёпла, нібы ў сям'і. Звяртаюся за падказкамі да калег, кожны раз яны дапамагаюць і падтрымліваюць. Прыемна ісці на заняткі і ведаць, што цябе чакаюць, бачыць зацікаўленасць у дзіцячых вачах, радавацца іх старанню і захопленасці. 
Вольнага часу ў маладога педагога няшмат. Кожны занятак патрабуе грунтоўнай падрыхтоўкі. Затрачаных гадзін не шкада—праца прыносіць асалоду. Хочацца прафесійна расці і імкнуцца да поспехаў.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 915
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 675
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 643
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 765
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта