Авторизация
 

Пад эгідай дзіцячай бяспекі на Міёршчыне

+
Под эгидой детской безопасности на МиорщинеЛета на Міёршчыне прайшло пад эгідай дзіцячай бяспекі. На працягу трох гарачых месяцаў выратавальнікі літаральна не адыходзілі ад вучняў. Нагадвалі ім пра тое, як адпачываць без рызыкі для жыцця. Выхаванцы Дворнасельскай дзіцячы сад - сярэдняй школы і Міёрскай СШ№ 3 імя Ягора Томкі нават адчулі сябе вогнеборцамі ў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 райцэнтра…
 
Хлопцы і дзяўчаты па чарзе пасядзелі ў кабіне пажарнай машыны. У каго хапала сілы, той "страляў" водным струменнем са спецыяльнага ствала. Агняборцы тлумачылі, з якім яшчэ абсталяваннем ім даводзіцца працаваць, а таксама адказвалі на пытанні. Не дзіўна, што ў гэты дзень ахвотнікаў стаць мужнымі выратавальнікамі было шмат. 

Акрамя ўсяго, інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Плотнікаў сустракаўся з дзецьмі ў летніх школьных лагерах. Напрыклад, у СШ №3 імя Я. Томкі аўтарытэтны госць правёў паўнавартасны занятак. Разам з юнымі знаўцамі правіл бяспекі разважаў на тэмы, як весці сябе на вадаёме і ў лесе, засцерагчыся ад кляшчоў, змей і іншых жыхароў прыроды. У канцы семінару ўдзельнікі гутаркі паглядзелі мультфільм "Вуліца—лета" і атрымалі тэматычныя ўлёткі. 

Под эгидой детской безопасности на МиорщинеШтосьці падобнае адбывалася ў Міёрскім яслі-садку №1 і ў дзіцячым садку ў Дзісне. Прынамсі, карысны мультык тут глядзелі таксама. А яшчэ маленькія слухачы ўдзельнічалі ў тэарэтычным конкурсе за галоўны прыз—размалёўку Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Запомнілася гульня, падчас якой дзеці выклікалі выратавальнікаў па тэлефоне і на хуткасць складвалі нумар МНС з картак…
Варта адзначыць, што многія летнія сустрэчы з хлопчыкамі і дзяўчынкамі праходзілі ў рамках рэспубліканскай акцыі "Канікулы без дыму і агню".

Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 355
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 546
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 569
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 744
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 901
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта