Авторизация
 

Першы званок у Мілашоўскай дзіцячай сад-базавай школе

+
Первый звонок в Милашовской детской сад-базовой школеВыхавальнік Аксана Чахоўская на лінейку ў МІЛАШОЎСКУЮ школу прывяла выхаванцаў дзіцячага садка. Нібыта іншапланецяне, яны вялікімі вачанятамі пазіралі на дзядзяў і цёцяў, прыбраных у белыя кашулі і чорныя гарнітуры, а настаўнікі ва ўяўленні малых, наогул, быццам недасягальная ява. Як цвічкі, адсядзелі на лаўцы дашкольнікі, моцна сціскаючы пальчыкамі фіялетавыя астры. Хутка і да гэтых насельнікаў нашай планеты прыдзе пара вучнёўства. 
 
Первый звонок в Милашовской детской сад-базовой школеДворык Мілашоўскай дзіцячага сада-базавай школы у Дзень ведаў, 1 верасня, па традыцыі сабраў настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў. Склалася ўражанне, што завіталі ўсе  не на  афіцыйнае мерапрыемства,  а на сустрэчу сям'і ці радні, якая збіраецца ля роднага парога. Усе адно аднаго ведаюць, добразычліва усміхаюцца. Але сёлетні год пачнецца з новых знаёмстваў. У Мілашова прыехала 14 перабродцаў, школа якіх па праграме аптымізацыі зачынілася. Цяпер тут 48 вучняў, 19 дашкалят, 19 настаўнікаў плюс 3 сумяшчальнікі з іншых навучальных устаноў. Кампактны калектыў ведае плюсы і недахопы кожнага. 

Первый звонок в Милашовской детской сад-базовой школеГісторык Аляксандр Гайдзель і перадавы педагог-арганізатар Валянціна Цярэшка даўно слывуць спрактыкаванымі вядучымі. Віка Урбановіч і Арцём Няверчык узнялі сцяг нашай краіны, прагучаў гімн, гэтыя святочныя атрыбуты засведчылі адкрыццё ўрачыстасці. Прывітала прысутных дырэктар школы Алена ПАЎЛОЎСКАЯ. Наперадзе шлях да ведаў, які паспрыяе вызначэнню з будучай прафесіяй,--гаварыла кіраўнік. Яна шчыра падзякавала бацькам. Львіная доля рамонту ажыццёўлена менавіта за іх сродкі. Вельмі стараўся абслугоўвальны персанал. І як заўсёды, самыя верныя і надзейныя памочнікі—ВУПКУ "Міёрскі" з нястомным кіраўніком Васілём Міхалківам. Сёлета гаспадарка на тэрыторыю школы даставіла 6 машын гравію і 3 зямлі для ўладкавання. Спонсары трохярусных ложкаў у дзіцячы садок—таксама яны. Алена Паўлоўская дасканала вывучае мадэлі на сайце пастаўскіх вытворцаў мэблі. 

Спецыяліст ВУПКУ "Міёрскі" Аляксандр СІДАРАЎ адзначыў, што гаспадарка заўсёды разам са школай і гатова падтрымаць яе любыя пачынанні. 
Па добрай традыцыі на Мілашоўскую ўрачыстаць прыехаў намеснік старшыні райвыканкама Леанід ЛЯСОВІЧ. Прадстаўнік раёна пажадаў паспяхова асвоіць праграмы і нагадаў, што ў краіне 980 тысяч вучняў, гэта на 20 тысяч больш чым летась. У Міёрах іх 2083.
Спачатку школьны парог пераступаем самі, потым з дзецьмі. Настаўнікі, наогул, кожны год. Сярод вас ёсць будучыя прадстаўнікі розных прафесій, можа быць, і ксёндз,—выступаў інтэлігентны і ўсмешлівы пробашч Ідолтаўскай парафіі Вячаслаў ПЯЛІНАК.—Хай кожнага благаслаўляе Бог, будзьце лагоднымі і адказнымі, шторанак прачынайцеся з радасцю. 

Первый звонок в Милашовской детской сад-базовой школеУпершыню пераступілі школьны парог, сталі на чырвоны дыван першакласнікі Каця Гродзь, Лера Сідарава і Дзіма Шакель. Малыя расказвалі на памяць вершы. "Мама, я хачу чытаць! Мама, я хачу пісаць!"—задуменна паглядалі то на бацькоў, то на першую настаўніцу, якая зусім хутка адчыніць ім свет нязведанага, дзе ўсё ў навінку. Першаклашкі атрымалі падарункі ад Прэзідэнта—кнігі з электронным дадаткам, а дзевяцікласнікі па слаўнай завядзёнцы ўручылі ім мазайкі, фарбы і іншыя неабходныя рэчы. 

Першая настаўніца Вольга МАРЦІЛЁНАК у душэўнай прамове нагадала, што веды прыходзяць толькі ў працы. Узнікне нямала слёз і перажыванняў, але чалавек і створаны для таго, каб дабівацца мэты. 

Ад імя бацькоў Анастасія ГРОДЗЬ прызналася, што адначасова прыемна і хвалююча адпраўляць дзетак у школу, асабліва—упершыню. Мамы і таты пастараюцца зрабіць для іх усё належнае, але і выхаванцы павінны імкнуцца. 
На лінейцы пачэсную ўзнагароду ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама атрымала выхавальнік Аксана Чахоўская, яна вырабіла сваімі рукамі лепшую развівальную цацку—кнігу. 

Вучні павіншавалі настаўнікаў вялізнымі букетамі, дашкаляты падарылі кіраўніку школы восеньскія астры. Выдатніца і актывістка Крысціна Рынкевіч з ганаровым першаклашкам у гальштуку Дзімам Шакелем далі першы званок. Яго мелодыя паклікала ў класы за новымі пытаннямі, адзнакамі, пачынаннямі. Дзяцей чакаў урок міру.
Школа—важны этап. Каб стаць патрэбным і паспяховым, тут трэба смела і старанна праяўляць сябе. Тады ўсё жаданае па плячы.
 
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА.  


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 922
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 677
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 645
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 722
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 766
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта