Авторизация
 

Міярчаніна Косцю Шокеля чакае першы клас

+
Миорчанина Костю Шокеля ждёт первый классКосця ШОКЕЛЬ лічыць да ста, называе літары алфавіта. Чытаць вучыла мама, тата правяраў якасць. Хлопчык ведае, што 1 верасня яго сустрэне першая настаўніца, новы калектыў. У клас трапяць  дзетсадаўскія аднагрупнікі. І ўсё роўна "Буду саромецца",—пастанаўляе малы. 

Але ўжо цяпер збіраецца ў школу. 1 верасня ўпершыню сядзе за парту, памяняе былыя забавы на ранец і буквар, які, дарэчы, даўно стаў блізкім сябрам. Косця ахвотна дастае кнігу з шуфлядкі, упэўнена гартае, знаходзіць там знаёмае і вывучанае. Словам, азы ўжо паддаліся, але асноўныя веды наперадзе. Бацькі разлічваюць, што сын стане  старанным вучнем, бо цікавіцца энцыклапедыяй, добра гуляе ў шашкі і шахматы. Ды па-ранейшаму яго "таварышы"—машынкі, пісталеты і веласіпед. Косцік не аспрэчвае, што некаторыя з цацак прыдзецца ўзяць у школу, так надзейней і смялей. 

Рукзак шчыльна ўтрамбаваны. Будучы вучань пастараўся. Азадачаны: што б выкласці? Вялікая сумка ў некалькі кілаграмаў пакуль слаба паддаецца. 
—Тут амаль усе новыя прылады, яшчэ 
шахматы хацеў пакласці. 
—Перад вучобай адсарціруем,—тлумачыць мама Юлія.—Партфель купілі яшчэ ў маі, каб зацікавіць Косцю школай. Занёс абноўку ў садок—сябры адобрылі.
 
Миорчанина Костю Шокеля ждёт первый классЗ артапедычнай спінкай, надзейнымі маланкамі, флікерным "фасадам", ён любога прывабіць да вучобы. Заказаны праз інтэрнэт-краму. За пакупкамі да школы сям'я пераважна ездзіла ў Віцебск і Мінск, у сталіцы якраз жыве радня, якую наведвалі. На вопратку і неабходныя прылады патрачана 4 мільёны недэнамінаваных рублёў. Сям'я Шокеляў раіць бацькам будучых шкаляроў дбаць пра фінансы загадзя. У выбары пакупак Косціку дапамагалі мама з татам, але абавязкова раіліся з ім. 

—Пенал выбраў тата, я не пагадзіўся,—зноў жартуе жвавы разумнік.—Ты ж адобрыў,—папраўляе мама. Але Косцік увесь час стараецца неардынарна адказваць. На свой узрост спраўляецца з гэтым на выдатна. Толькі праз некаторы час стаў "сур'ёзным", бо хацелася хутчэй на вуліцу да лепшага сябра, які з нецярплівасцю чакаў у двары.

—Думаю, у школе складаней, чым у садку,—разважае хлопчык.—Засумую па выхавальніках. Усяго 11 класаў… Мне здаецца, што вучыцца ў першых трох прасцей. Будуць дамашнія заданні. Выхадныя, як і ў садку, па суботах і нядзелях. Адзнак у першым і другім класах не ставяць. З аднаго боку, іх хочацца, а з іншага: раптам двойку атрымаю? Самая вялікая—дзясятка. Але буду старацца і не пабаюся памыляцца. У школе ж вучаць, а не адразу ўсё ведаюць. 

Хлопчык завёў скарбонку ў выглядзе круглага жоўтага смайла і адкладае туды капейкі на два вядзерцы марожанага. Фінал ужо блізкі. Можа якраз на Дзень ведаў і паласуецца. 

Апошнія вольныя дзянькі. "От души, от души покусали нас ежи",—цытуе малы і хутка збіраецца на вуліцу. 

—У садку яму падабалася, сябруе з дзеткамі,—расказвае мама.—Знаёмыя нам не зайздросцяць, трэба перастройвацца на новы лад жыцця, давядзецца дапамагаць з урокамі. Што ж зробіш. Хоць вольнага часу няшмат. Пасля работы прыгатаваць, прыбраць… і вечар заканчваецца.
Юлія—матэматык па адукацыі. Некалькі год таму настаўнічала ў школе. Пасля перакваліфікавалася ў бухгалтара і працуе ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму. У таты Дзмітрыя пасада не менш сур'ёзная і адказная—следчы крымінальнага вышуку. Косцік таксама марыць стаць міліцыянерам, а пакуль з мужным татам за руку пойдзе ў школу. 

Любяць і песцяць унука бабулі-міярчанкі. Летам гасцяваў у іх, дык заўважна падрос. Раней не адыходзіўся ад мамы, цяпер толькі выдае: "Я пайшоў гуляць". І гэта на карысць, бо вучнёўства патрабуе самастойнасці. 
Наперадзе 11 школьных год, няхай яны стануць прыемна-незабыўнымі для новаспечанага вучня, як і клопат пра першую лінейку і букет для настаўніцы. 

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота аўтара. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 752
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 641
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта