Авторизация
 

25 вучняў Дворнасельскай школы у аздараўленчым лагеры

+
25 учеников Дворносельской школы в оздоровительном лагереЗ 1 па 21 ліпеня 25 вучняў 6-10-гадовага ўзросту Дворнасельскай школы весела і арыгінальна бавілі час у аздараўленчым лагеры. Кіравала яго работай настаўніца пачатковых класаў Алена Ільніцкая.

Дзеці падзяліліся на 2 групы, па 2 выхавальнікі на кожную. З музычным і спартыўным куратарамі Дзмітрыем Радзіка і Аляксандрам Кляшчонкам малыя не сумавалі. Астатнія культарганізатары таксама насычвалі кожную хвіліну падапечных запалам і актыўнасцю. 
 
Прагулкі на мясцовае возера і па экалагічнай яльнянскай сцежцы, назіранне з вышкі за тамашнімі краявідамі, экскурсіі ў пажарнае падраздзяленне і водную выратавальную станцыю, на ферму "Карпачова". Адпачывальнікі не проста назіралі і слухалі аповеды, а цалкам акунуліся ў атмасферу наведваемых структур. Палівалі з брандспойта, кармілі кароў, прымяралі "АСВОДаўскія" касцюмы…У падарожжы да экалагічнага заказніка "Ельня" ўзялі з сабой сухпайкі. Абед на прыродзе для дзяцей—удвая свята. Сустрэліся з лесніком Пётрам Юхно, міліцыянерам Андрэем Ільніцкім. І гэта толькі частка іх мерапрыемстваў. 

25 учеников Дворносельской школы в оздоровительном лагереУ лагеры дзеці знаходзіліся да паўдня. Аплачанае бюджэтам трохразовае харчаванне надзейна мацавала. Выхавальнік, філолаг Мая Зазнова мае вялікі вопыт арганізацыі канікулярнага адпачынку. Расказвае:

—Шторанак пачынаецца ў 8.30 з лінейкі, узнімаецца сцяг, гучыць гімн. За кожны дзень выбіраецца герой. Зараджаемся запалам з малымі. Развучвалі "Летку-еньку", праводзілі спартыўна-экалагічную гульню, дзе кожны меў ролю ці то чарапахі, ці мядзведзя, вярблюда, пінгвіна. На славу пасмяяліся і павесяліліся ў конкурсе тэатральнага майстэрства "Нямое кіно". Без слоў паказвалі рэпку, курачку-Рабу-сапраўднае відовішча. Прыйшла да высновы, што творчасць школьнікам вельмі даспадобы. Ахвотнікі і самі сябе заняць. З задавальненнем малююць, асабліва калі на вуліцы дождж, гуляюць у настольныя гульні. З задавальненнем рамантуюць і чытаюць кнігі. Любіміца дзяцей—сельская бібліятэкарка Зінаіда Бунта, яна штопятніцу забаўляла віктарынамі, загадкамі, аповедамі. 

25 учеников Дворносельской школы в оздоровительном лагереШкаляры з радасцю выступаюць у канцэртах, рэпеціруюць. На закрыццё змены таксама развучылі шмат песень пад акампанемент музычнага кіраўніка. На працягу адпачынку зараблялі "пчолак", пяць жаўтапузых ператвараліся ў "бычка". Такім макарам вызначылі лепшых актывістаў. Перамагла камандзір атрада Маргарыта Рубанік, якая на заключнай лінейцы атрымала ўзнагароду. Наогул, прызамі і граматамі адзначаны многія, бо старанні і запал заўважаюцца заўсёды.
 
25 учеников Дворносельской школы в оздоровительном лагереПабываўшы ў арганізацыях, сустрэўшыся з іх прадстаўнікамі, некаторыя малыя цвёрда вызначыліся з будучай прафесіяй. Большасць праявіла нераўнадушша да карпачоўскай фермы, так усцешылі жывёлы. "Будзем толькі фермерамі, 20 каровак, 30 конікаў у гаспадарцы—чым не пацеха?" Некаторыя захапіліся лясніцтвам—садзіць, паліваць і даглядаць дрэўцы. Паразважаць над будучыняй яшчэ час знойдзецца, пакуль трэба якасна адпачываць і старанна вучыцца.
 
Алена БАСІКІРСКАЯ. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 598
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 608
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 605
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта