Авторизация
 

Другая змена лагера "Крынічка" Цвецінскай ДС-СШ

+
Вторая смена лагеря "Родничок" Цветинской ДС-СШДругая змена аздараўленчага лагера "Крынічка" пры Цвецінскай ДС-СШ аказалася багатай на яркія падзеі і захапляльныя заняткі.  Добрыя ўмовы для актыўнага і творчага летняга адпачынку, умацавання здароўя дзяцей стварылі педагогі.
 
Асабліва прывабныя для выхаванцаў атрада "Да-місолькі" вандроўкі. Шмат уражанняў падарыла экалагічная сцежка "Азяраўкі". Старажытная Ельня паланіла прыгажосцю, пазнаёміла са сваім раслінным і жывёльным светам.
У дзісенскім філіяле Цэнтра дзяцей і моладзі адправіліся ў віртуальнае падарожжа ў мінулае самага маленькага горада Беларусі. Пра гісторыю Дзісны расказвала загадчык установы Вольга Смаршчок.

Падчас наведвання паста №16 РАНС у Дзісне выратавальнікі нагадалі дзецям пра неабходнасць выконваць правілы пажарнай бяспекі.
У лагеры пад кіраўніцтвам выхавальніка  Марыі Казлоўскай дзейнічала аб'яднанне "Рукадзельнікі". Юныя творцы знаёміліся з майстэрствам арыгамі і бісерапляцення. Разам з Аленай Лысёнак развучвалі беларускія гульні, рыхтавалі міні-пастаноўкі беларускіх казак у аб'яднанні "Беларусазнаўства". Наталля Корсак адкрыла захапляльны свет шахматных і шашачных турніраў.

Вторая смена лагеря "Родничок" Цветинской ДС-СШКонкурсы на лепшага знаўцу прыроды, спартландыі, мультфільмы, "Поле цудаў", дыскатэкі, літаратурныя віктарыны, сумесныя мерапрыемствы з Цвецінскім  ДК…  Усё гэта насычала цікавыя дні ў лагеры.

Уражаннямі падзялілася выхаванка Даша Вайцяховіч: "Спадабалася ў лагеры, вельмі цікава. Запомнілася паездка на Ельню. З задавальненнем займалася пляценнем з бісеру і гуляла ў шашкі і шахматы. Вясёлыя дыскатэкі. У лагеры мацнее сяброўства. Удзячна выхавальнікам  за цудоўны адпачынак".

За ўдзел і перамогу ў мерапрыемствах дзеці атрымлівалі рознакаляровыя кропелькі-жэтоны. У апошні дзень змены  па колькасці "кропелек" выявілі самых актыўных, творчых і спартыўных хлопчыкаў і дзяўчынак. Гэта Улад Басянок, Даша і Андрэй Вайцяховічы, Кірыл Дзімітровіч, Анжэла Разумчык, Алеся Саковіч, Насця Лінкевіч, Іван Капцюг, Дзіма Парадня, Маша Трафімава, Надзя Сівіцкая, Наташа Ціманоўская, Кіра Бахір.

Алена ІЛЬІЧОВА, дырэктар лагера "Крынічка".


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 631
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 023
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 709
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 662
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 725
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 928
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта