Авторизация
 

На Міёрскай раённай выставе "Творчы калейдаскоп-2016"

+
На Миорской районной выставке "Творческий калейдоскоп-2016"На раённай выставе "Творчы калейдаскоп-2016" у цудоўны непаўторны ўзор склаліся 155 дзіцячых работ з 16 устаноў адукацыі. Размяшчаліся работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай творчасці школьнікаў у Міёрскай базавай школе. Дэманстраваліся творы, створаныя  ў сёлетнім навучальным годзе на ўроках працоўнага навучання і на занятках факультатыўных і па інтарэсах.
 
Пад кіраўніцтвам настаўнікаў працоўнага навучання школьнікі раёна асвойваюць майстэрства вышыўкі ніткай і бісерам, вязанне кручком і на спіцах, бісерапляценне, квілінг, стварэнне мяккай цацкі, тэкстыльнай лялькі, тапіарыю, роспіс і разьбу па дрэве, аплікацыю з прыродных матэрыялаў, шыццё, тачэнне драўніны, тэхнічнае мадэляванне і канструяванне, дэкупаж, пэчворк, паперапластыку і пляценне з папяровых трубачак.

На Миорской районной выставке "Творческий калейдоскоп-2016"Арыгінальнасцю і якасцю вызначыліся работы вучняў СШ №3 (настаўнікі Н.Г. Анецька, А.А. Качан, Ю.Д. Рачыцкі) і СШ №2 (Ж.З. Драба, К.Л. Драба, Ю.В. Драба), Дзісенскай (Ж.М. Фралова) і Язненскай (К.І. Альхімовіч, М.М. Кадушка) сярэдніх школ, Дворнасельскай (Ж.П. Пушкель) і Новапагосцкай (М.М. Лонскі) ДС-СШ, Завуццеўскай (А.С. Стаўская, А.В. Гваздоўскі) і Узмёнскай (Л.І. Арцімовіч, В.П. Арцімовіч) ДС-БШ, Перабродскай (А.В. Баршчэўская, А.І. Рынцэвіч) і Міёрскай (Л.М. Крэнь, А.В. Кіслая) базавых школ.

Аўтары лепшых работ узнагароджаны граматамі (дыпломамі) аддзела адукацыі, спорту і турызму. Сярод іх:
Вераніка Арлоўская, вучаніца 10 класа Дзісенскай СШ. Узнагароджана за тэкстыльную ляльку "Першакласніца", калаж-дыпціх "Букет маёй Беларусі";
Ірына Драба, вучаніца 11 класа СШ №2. Аўтар тэкстыльнай лялькі "Бабуся Ягуся", пано "Калядная свечка", праекта "Рукзак турыста";
Ганна Альхімовіч, вучаніца 8 класа Язненскай СШ. Яе работа—квілінг "Белы раяль";
Павел Гваздоўскі, вучань 7 класа Завуццеўскай ДС-БШ. Змайстраваў нажаточку і механічны экскаватар;
Уладзімір Ледаховіч, вучань 9 класа Язненскай СШ. Аўтар пано "Лебядзінае возера";
Ягор Рымдзёнак і Максім Паўлюць, вучні 6 класа Узмёнскай ДС-БШ. Стварылі мадэль самазвала.
Дар'я Грэцкая, вучаніца 8 класа Узмёнскай ДС-БШ. Работы ўдзельніцы—сурвэткі "Пяшчота", "Явар і Каліна", сумка "Элегія", кошык для рукадзелля;

На Миорской районной выставке "Творческий калейдоскоп-2016"Анастасія Бельская, вучаніца 8 класа Завуццеўскай ДС-БШ. Адзначаны вышыванкі крыжыкам "Вадаспад", "Райскі куточак", "Занятак для душы", сурвэткі "Сонечны настрой";
Андрэй Семчанка, вучань 9 класа Перабродскай БШ. Змайстраваў ладдзю;
Эдуард Ражанскі, вучань 8 класа Міёрскай БШ. Аўтар падсвечніка;
Андрэй Крук, вучань 8 класа Міёрскай БШ. Стварыў мадэль аўтамабіля МНС;
Паліна Мятла, вучаніца 10 класа Дзісенскай СШ. Узнагароджана за пано "Ружы"—аб'ёмную аплікацыю са скуры;
Ксенія Мільяновіч, вучаніца 7 класа Дзісенскай СШ. Прадставіла бісерапляценне "Архідэі", "Кветкі";
Вера Харытовіч, вучаніца 9 класа СШ №3. Аўтар падушак для канапы "Малпачка" і "Пэчворк";
Анжэла Карзінок, вучаніца 9 класа СШ №3. Стварыла арганайзер майстрыцы і камплект сурвэтак;
На Миорской районной выставке "Творческий калейдоскоп-2016"Вікторыя Баданіна, вучаніца 9 класа СШ №3. Яе работы—камплект для кухні і рукзачок;
Юлія Завадская, вучаніца 9 класа СШ №3. Аўтар вязанай сумачкі;
Вольга Іванова, вучаніца 9 класа СШ №3. Адзначаны яе вясёлкавы рукзачок;
Вікторыя Рачыцкая, вучаніца 10 класа СШ №3. Узнагароджана за пляжную сумку "Пяшчота" і дэкаратыўныя падушкі "Мяккая парачка";
Юлія Трубіла, вучаніца 9 класа СШ №3. Творчая работа—вязаная сумачка;
Вікторыя Гайдзель, вучаніца 9 класа СШ №3. Стварыла букет нявесты;
Дзяніс Шук, вучань 11 класа СШ №3. Аўтар кухоннай падстаўкі "Рыбка" і хлебніцы;
Антон Марцулевіч, вучань 9 класа Завуццеўскай ДС-БШ. Работа—набор апрацоўчых дошак, упрыгожаных геаметрычнай разьбой;
Ілья Курэц, вучань 8 класа Новапагосцкай ДС-СШ. Стварыў шкатулку з геаметрычнай разьбой;
Наталля Мароз, вучаніца 9 класа Дворнасельскай ДС-СШ. Аўтар пано-вышыўкі "З найлепшымі пажаданнямі";
Васіліна Бунта, вучаніца 8 класа Міёрскай БШ. Творчая работа—набор для кухні (роспіс па дрэве);
Павел Капыльскі, вучань 9 класа Сіцькоўскай ДС-СШ. Адзначана пано "Восень у лесе" (гарэльефная разьба);
Дар'я Мішута, вучаніца 7 класа Дворнасельскай ДС-СШ. Стварыла гліняную ляльку "Дамавік Кузьма";
Аляксандр Шамшур, Яраслаў Калкоўскі, Вячаслаў Тамашэвіч, вучні 8 класа Узмёнскай ДС-БШ. Змайстравалі мадэль самалёта ЯК-55;
Уладзімір Корсакаў, вучань 9 класа Туркоўскай ДС-СШ. Аўтар мастацкага тачэння з драўніны "Велікодная карусель";
Ілья Пяткевіч, вучань 8 класа Міёрскай БШ. Работа—кухонны набор;
Таццяна Чэрап, вучаніца 6 класа Завуццеўскай ДС-БШ. Узнагарода за бісерапляценне "Дрэва шчасця".
Віншуем юных майстроў і жадаем ім і настаўнікам новых цікавых ідэй, удасканалення майстэрства і задавальнення ад творчай працы.

Жанна ПУШКЕЛЬ,
кіраўнік метадычнага
аб'яднання настаўнікаў 
абслугоўваючай працы.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта