Авторизация
 

Летняе аздараўленне ў Міёрскім раёне

+
Летнее оздоровление в Миорском районе19 мая ў райвыканкаме прайшоў семінар-інструктаж па летнім аздараўленні школьнікаў. Падрыхтоўка і вырашэнне важных арганізацыйных пытанняў вядзецца і абмяркоўваецца ўжо зараз. Сустрэчу праводзіла намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Таццяна Стальмачонак. 
 
У выхаванні і арганізацыі правільнага і карыснага адпачынку для дзяцей важныя ўсе тонкасці: харчаванне, патрыятычнае выхаванне, санітарна-гігіенічная абстаноўка, бяспека ля вады і ў начны час у лагерах з кругласутачным прабываннем, далучэнне да культурнага жыцця праз наведванне адпаведных забаўляльных і пазнавальных мерапрыемстваў у клубах, кінавідэасеансы. Усё гэта абмяркоўвалася з кіраўнікамі і прадстаўнікамі адпаведных служб раёна, начальнікамі школьных і спартыўных лагераў. 

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Жук адзначыў, што ўлетку будуць аздараўляцца ў лагерах 800 школьнікаў. У першай змене з 1 да 21 чэрвеня адпрацуюць Павяцкая, Сіцькоўская, Туркоўская, Язненская, Міёрская базавая, Завуццеўская, Мілашоўская, Перабродская, Слабадская, Узмёнская школы, карэкцыйны цэнтр і ДЮСШ. Профільныя палатачныя лагеры закрануць кожную ўстанову. З 1 па 9 чэрвеня бу-дзе працаваць абаронна-спартыўны лагер на базе Дзісенскай СШ, дзе сустрэнуцца 97 старшакласнікаў. Другая змена збярэцца на адпачынак у ліпені ў Дварнасельскай і Цвецінскай школах і ДЮСШ. Профільныя палатачныя лагеры размесцяцца ў Чапукоўскай СШ і Цэнтры дзяцей і моладзі. У трэцюю змену будзе арганізаваны адпачынак на базе СШ №3, і лагер працы і адпачынку ў ААТ "Чэрасы".
Вучні розных узростаў з нецярпеннем чакаюць ка-нікул, ды не толькі педагагічным калектывам у звязцы з рознымі службамі варта памятаць і думаць, як арганізаваць  і чым заняць вольны час, але і бацькам. Паклапаціцца пра дачок і сыноў, праводзячы гутаркі і засцерагаючы ад небяспекі, якую могуць таіць у сабе вада, агонь, праезная частка і шкодныя звычкі, да апошняга могуць далучыць нядобрыя людзі і сябры.   
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Фота для ілюстрацыі.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 909
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 671
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 642
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта