Авторизация
 

Сацыяльны праект "Дарога дабра" ў Міёрскім ЦКНіР

+
Социальный проект "Дорога добра" в Миорском ЦКНиРШто аб'ядноўвае двух вялікіх слімакоў, папугая і сухапутную чарапаху? У нашым выпадку той факт, што ўсе яны з нядаўняга часу "прапісаліся" ў раённым Цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі. Куточак жывой прыроды ва ўстанове з'явіўся дзякуючы добрым, нераўнадушным людзям.
 
—Зносіны з жывёламі дораць нашым выхаванцам толькі станоўчыя эмоцыі, таму ідэя стварыць жывы куток невыпадковая,—расказвае дырэктар цэнтра Святлана Бакевіч.—Сёлета ў маі завяршаецца сацыяльны праект "Дарога дабра", што раэлізоўваўся ва ўстанове са снежня 2013-га. Праект скіроўваўся на інфармаванне насельніцтва аб праблемах дзяцей-інвалідаў і фарміраванне неабходнага адукацыйнага асяроддзя для выхаванцаў. У шэрагу задач значылася і стварэнне куточка жывой прыроды.

Святлана Віктараўна заўважае, што міярчане, як правіла, мала ведаюць пра карэкцыйны цэнтр, многія блытаюць яго з тэрытарыяльным. Таму вырашылі больш увагі надаць інфармацыйнай дзейнасці. Праведзены розныя акцыі і мерапрыемствы, у снежні мінулага года ў РДК адбыўся дабрачынны канцэрт, прысвечаны 15-годдзю ўстановы і Дню інваліда, створаны сайт www.ckro.miory.vitebsk.by. Інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс дапрацоўваецца. Там размешчана інфармацыя пра дзейнасць цэнтра, яго супрацоўнікаў, выхаванцаў і сяброў, навіны і планы. Значная работа праведзена па абнаўленні інтэр'ера памяшканняў, стварэнні камфортых для дзяцей умоў. 

Социальный проект "Дорога добра" в Миорском ЦКНиРПершыя насельнікі жывога куточка з'явіліся восенню мінулага года. Міярчанка Галіна Федуковіч падарыла двух вялікіх слімакоў. Аднаго назвалі Уля, а другога Гуля. Папугай стаў жаданым навагоднім падарункам ад прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне. Яго кіраўніка Ірыну Крук вельмі ўразіў снежаньскі дабрачынны канцэрт, цяпер установа ў ліку сяброў цэнтра. Напярэдадні зімовых святаў жыхарка Міёр Ірына Смірнова прынесла чарапаху. Сёлета вясной на пастаяннае месца жыхарства ў цэнтр перабраўся белы дэкаратыўны трусок па мянушцы Патрык. Гэта падарунак сям'і гараджан Юрыя і Таццяны Баранавых.

—Цяпер кожная раніца ў памочніка выхавальніка Наталлі Альхімовіч і педагога-псіхолага Вольгі Пазняк пачынаецца з жывога куточка. Гэтыя супрацоўнікі даглядаюць гадаванцаў. Не застаюцца ў баку іншыя калегі,—гаворыць Святлана Віктараўна.—З цікавасцю назіраюць за слімакамі і чарапахай дзеці, а вось папугая спачатку пабойваліся. Педагогі далучаюць выхаванцаў да догляду за жыўнасцю. Мы вельмі ўдзячны людзям, дзякуючы якім удалося ажыццявіць ідэю.

Ёсць у карэкцыйнага цэнтра пастаянныя сябры, якія аказваюць маральную і матэрыяльную падтрымку і заўсёды жаданыя госці на мерапрыемствах. Гэта святары Віктар Вабішчэвіч і Крыштаф Міянкіна, пастар евангелісцкай царквы "Благадаць" Валянцін Гоч, індывідуальныя прадпрымальнікі Іван Булгак, Аляксандр Шокель, Ларыса Кузьміна, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Фёдарава, навучэнцы гарадской базавай школы з педагогам-арганізатарам Аленай Кіслай, калектывы дзіцячага садка №3, ТЦСАН, Цэнтра дзяцей і моладзі. Разам з супрацоўнікамі ЦКРНіН яны ідуць па самай лепшай дарозе—дарозе дабра.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 988
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 697
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 655
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 925
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта