Авторизация
 

Юныя інспектары дарожнага руху на злёце ў Міёрах

+
Юные инспектора дорожного движения на слёте в МиорахДачакацца зялёнага святла на светлафоры, не гуляць паблізу праезнай часткі, у цёмны час абазначаць сябе флікерам… Юныя інспектары дарожнага руху выдатна ведаюць, што такое добра і што такое дрэнна на дарозе. У чарговы раз знаўцаў "дарожнай азбукі" 22 красавіка ў СШ №2 сабраў раённы злёт, арганізаваны Цэнтрам дзяцей і моладзі, райкамам БРСМ і аддзяленнем ДАІ РАУС.
 
Вітаючы ўдзельнікаў, першы сакратар РК ГА "БРСМ" Вікторыя Пяткевіч адзначыла, што зрабіць свет лепшым можна, пачынаючы з сябе. Гэта мае адносіны і да паводзін на дарозе, дзе юныя інспектары руху павінны быць прыкладам для кожнага: і для маленькіх дзяцей, і для сваіх бацькоў.
Пазмагацца за права звацца лепшымі сабраліся "юіраўцы" з СШ №2, Дзісенскай СШ, Дворнасель-скай, Новапагосцкай, Туркоўскай, Чапукоўскай і Павяцкай ДС-СШ. Кожная каманда падрыхтавала насценгазету, ва ўсіх "дарожныя СМІ" атрымаліся яркімі, цікавымі і інфармацыйна насычанымі. Наперадзе чакалі экзамены на веданне правіл дарожнага руху і аказання першай медыцынскай дапамогі, выступленне агітбрыгады. Спаборніцтвы па фігурным ваджэнні веласіпеда з-за дажджлівага надвор'я адмянілі.

Юные инспектора дорожного движения на слёте в Миорах Згодна з жараб'ёўкай, у конкурсе агітбрыгад першымі выйшлі на сцэну юныя інспектары з Чапукоўскай школы. Пагарталі старонкі альбома "Няхай гэта з вамі не здарыцца", дэманструючы прыклады магчымых трагедый на дарозе, нагадалі пра неабходнасць мець флікер у цёмны час сутак, звярнулі ўвагу на выпадкі, калі дарослыя падаюць дзецям не самы лепшы прыклад паводзін на дарозе. 

Пад дэвізам "Вывучыў правілы дарожнага руху сам—навучы іншага" выступала каманда "Святлафор" з Дворнасельскай ДС-СШ. Прыхільнікі парадку на дарозе заклікалі навучыцца гаварыць "СТОП!" і не парушаць правілы руху. 
Юныя інспектары з Туркова паказалі сябе не толькі знаўцамі дарожных правіл, але і сапраўднымі джэнтльменамі. Напачатку выступлення падарылі журы арыгінальныя кветкі. Загадалі прысутным загадкі, паказалі дарожны ералаш і запэўнілі, што заўсёды трэба выбіраць толькі бяспечны шлях.

"Святлафорык" з Новапагосцкай школы адправіўся ў трыдзявятае царства да Салтана. Расказалі цару, якія цуды ёсць на свеце: пра дзіўныя знакі і кнігу, дзе запісаны правілы дарожнага руху. Уражаны расповядам правіцель выдаў указ аб дарожных правілах і ў сваёй дзяржаве.
"В век скоростей не должно быть места для дорожных страстей",—заўважылі выступоўцы з СШ№2 і прапанавалі ўсім удзельнікам руху палюбіць часціцу "НЕ": на садзіцца за руль у нецвярозым стане, не пераходзіць дарогу ва неўстаноўленым месцы, не пакідаць дзяцей без нагляду паблізу праезнай часткі.

Канкурсанты з Павяцця адзначылі: хто жыццём сваім даражыць, той не парушае і не спяшаецца. Праз інсцэніроўкі нагадалі вадзіцелям, што трэба прапускаць пешаходаў, не размаўляць за рулём па мабільным, перавозіць дзяцей у аўтакрэслах. 
Каманда "Зялёны колер" з Дзісенскай СШ увазе гледачоў прапанавала тэлеперадачу "Няхай ведаюць", дзе абмяркоўваліся няправільныя паводзіны на дарозе дарослых і малых, пешаходаў і кіроўцаў.

За кожны конкурс журы ста-віла заслужаныя балы, і калі ўдзельнікі прайшлі ўсе іспыты, справа засталася за падлікам. 
І зноў усе каманды сабраліся ў актавай зале. Падвядзенне вынікаў—момант хваляванняў і радаснага чакання. Перш чым назваць пераможцаў, прааналізавалі кожны этап спаборніцтва. Асобныя ўзнагароды прадугледжваліся для выдатнікаў па правілах дарожнага руху і медыцынскіх ведах. Граматы ўдзельнікам, што прынеслі "10"-кі сваім камандам, уручылі прадстаўнікі журы старшы дзяржаўтаінспектар Аляксандр Капусцін і медсястра ЦРБ Таццяна Кашкур.

Фінальную рысу падвяла першы сакратар РКГА «БРСМ» Вікторыя Пяткевіч. Трэцяе месца ў раённым злёце юных інспектараў дарожнага руху заваявала каманда "Магістраль" Туркоўскай ДС-СШ, на другім—"Святлафор" Чапукоўскай ДС-СШ, а "золата" на працягу многіх год застаецца за камандай з СШ №2, невыпадкова яна названа "Вікторыя". Пераможцам—граматы і салодкія падарункі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта