Авторизация
 

Фестываль медыякамунікацый у Міёрах

+
Фестиваль медиакоммуникаций в МиорахКаб у раённы Дом культуры 13 красавіка прыйшоў глядач без ведання спецыфікі мерапрыемства, разгубіўся б. "Чаму гучыць іншаземная гаворка? Але як хораша гучыць!"—падумаў бы. Адказ просты: лепшыя знаўцы замежнай мовы—вучні раёна—з'ехаліся на фестываль медыякамунікацый.  "Jetzt verstehen?" "Now understand?" Ці—"Цяпер разумееце?"
 
Cабраліся прадстаўнікі амаль усіх школ. Гэта трэці фестываль у раёне, але ў абласным міярчане паўдзельнічаюць у пяты раз. І ніколі не вярталіся без прызёрства—з рознымі "пробамі": летась тры дыпломы ІІІ ступені з чатырох намінацый. Гэта вельмі пачэсна, расказвае метадыст Святлана Матылёнак. 

Фестиваль медиакоммуникаций в МиорахПераважна дзве трэці школьнікаў раёна вывучаюць англійскую мову, бо з году ў год ёй аддаюць перавагу бацькі. Выкладаецца нямецкая, у Чапуках—французская. Сабраліся 102 удзельнікі, больш за мінулыя разы. Сёлета далучыліся Язненская, Завуццеўская і Мілашоўская школы. Розныя намінацыі, і ў кожнай выключнае аратарства, артыстычнасць. Першы персанальны конкурс так і называўся "Аратарства". З бліскучага дзясятка заззялі ярчэй дзісенец Уладзімір Стацэвіч (настаўнік І.С. Крыўко) і Юлія Крук з СШ №2 (І.Г. Какорыч), яны і адправяцца на абласны тур. Другая грамата ў Маргарыты Чарняўскай з СШ №3 (Г.А. Урбановіч), трэцяя—у Вікторыі Гарбатавай з Туркова (А.В. Батура). Гідамі па "Вандроўцы да вытокаў сям'і" на вобласці нас прадставяць сёстры Марыя і Вікторыя Шавяковы з Дзісны (І.С. Крыўко). Такое адчуванне, што для дзяўчат розніцы няма: па-руску гаварыць ці па-англійску. Маша ў мінулы раз з Веранікай Усціновіч прывезлі дыплом з Віцебска. Васьмікласніца Ксенія Багданава з Новага Пагоста (Т.В. Суботка) на другім месцы. І яна па-нямецку не запіналася. 
Фестиваль медиакоммуникаций в МиорахУ своеасаблівым прэс-цэнтры школьнікі прапаноўвалі ўласныя друкаваныя і электронныя газеты. У Віцебск са сродкамі масавай інфармацыі паедуць вучні з Чапукоў (А.М. Фіялка). Расказалі пра хобі сваіх педагогаў, якія ловяць рыбу, палююць, ствараюць дэкаратыўна-прыкладныя шэдэўры. З музычным суправаджэннем не першы год прэзентуюць газету ўдзельнікі з гарадской базавай (А.І. Мітрафанава), у іх другое месца. Перамагалі ў вобласці, заўсёды неардынарныя, скарыстоўваюць гітару, сінтэзатар. Трэція ў мас-медыя—Арцём Балаш, Віктар Зелянькевіч, Дзмітрый Свірко з Сіцькоўскай школы (М.Я. Булаўская). І ў іх захапленняў багата. 

Фестиваль медиакоммуникаций в МиорахУ міні-тэатрах лідары—цвецінцы (Н.А. Корсак). Яны штогадовыя заўзятары фестывалю. Сыгралі казку "Прынцэса на гарошыне". Мілашова (В.В. Грыдзюшка, А.В. Марцілёнак) выступае ўпершыню і ўжо на другім месцы. Паказалі германскі Вялікдзень з кулічом і яйкамі. Трэція—павятчане (М.Г. Астукевіч) са "Свінапасам". 

У "Фабрыцы зорак"—песні і танцы краін вывучаемай мовы. На абласны тур паедзе Анастасія Дзмітрыева з падтанцоўкай вальсу (СШ №2, Н.А. Кавалёнак, А.Ф. Крук). Другая і трэцяя граматы ў пяцікласніц Аляксандры Мацвеевай з СШ №3 (Г.А. Урбановіч) і Паліны Рэут з гарадской базавай (А.І. Мітрафанава). Паўдзельнічае на абласным этапе дзісенка Джэсіка Двойніна. Зынсцыніравала адзі-ноту, хоць вельмі чакала спадарожніка. Арыгінальная пастаноўка. Адметна, што Джэсіка па праграме вучыць англійскую мову, захоплена і французскай, на якой спявала. Тамашняя выкладчыца Ірына Сцяпанаўна Крыўко—майстрыца па дзвюх, таму дапамагае асвоіць упадабаную. 

Фестиваль медиакоммуникаций в МиорахУ фестывалі выдатна праявілі сябе дзісенская школа, СШ №2. Цікавая газета з незвычайным хобі ў чапукоўцаў. "Журылі" настаўнікі нямецкай, французскай, англійскай моў, выкладчыца школы мастацтваў, спявачка Святлана Атопкіна. Метадысты—старшыня журы Аліна Азевіч і вядучая Святлана Матылёнак па завяршэнні падзяліліся ўражаннямі. Фестиваль медиакоммуникаций в МиорахРадуе, што выступоўцаў з кожным годам больш, расце іх узровень. Асабліва яркія нумары вылучылі перамогай. Усцешыла самая маленькая ўдзельніца чацвёртакласніца—прынцэса Вікторыя Гарбатава з Туркова. Штогод высокая якасць падрыхтоўкі вучняў у Алены Батура з Туркоўскай школы, Ірыны Крыўко з Дзісенскай, Галіны Урбановіч з СШ №3, Алы Мітрафанавай з гарадской базавай, Наталлі Кавалёнак з СШ №2.
А радавому назіральніку так прыемна слухаць іншамоўны слоўны ланцужок, які не перапыняецца. Значыць, вучнёўскія веды глыбокія, а імкненне вялікае. 

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота аўтара. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 318
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 142
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 211
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 671
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта