Авторизация
 

English з асновамі чалавечнасці

+
English с основами человечностиНазвы камп'ютарных праграм і кнопак на клавіятуры, надпісы на білбордах і флаконах з парфумай, песні па радыё… Англійская мова трывала замацоўваецца ў нашай паўсядзённасці, а яе веданне становіцца пэўнай неабходнасцю. Дарэчы, большая частка інфармацыі ў інтэрнэце захоўваецца менавіта на ёй. 
 
"Чаму ты вучыш англійскую мову?"—адно з пытанняў анкеты, якую прапанавалі сваім вучням настаўнікі-лінгвісты Язненскай школы Таццяна Віктараўна Вяль і Таццяна Аляксандраўна Шчарбіцкая. Нямала выхаванцаў адзначылі, што гэтая мова прысутнічае паўсюль, таму трэба яе ведаць.

—Асабліва цікавая англійская мова вучням 3-4 класаў,—адзначае Таццяна Вяль.—Незнаёмыя словы і выразы вабяць дзяцей. Ім падабаецца вітацца, гаварыць свае імёны на новай для іх мове. Вельмі важна, каб вывучэнне ішло паслядоўна, калі хтосьці на пэўным этапе, так бы мовіць, "запускае прадмет", то далей узнікаюць складанасці і губляецца матывацыя.

Таццяна Віктараўна выкладае English з 1978 года. Шлях да школьнага кабінета замежнай мовы пачынаўся з аўдыторый сталічнага лінгвістычнага інстытута. Разам з англійскай вывучала нямецкую мову. 
—Калі пачынала працаваць, марыла пра друкаваную машынку з англійскім алфавітам. Да ўрокаў даводзілася рыхтаваць шмат картак. Пісала ўсё ад рукі,—прыгадвае субяседніца.

З той пары змянілася і "ўзбраенне" настаўніка, і не адно пакаленне вучняў. Некаторыя звязалі з англійскай мовай сваю прафесійную дзейнасць. Таццяна Віктараўна мае права на заслужаны адпачынак, але са званком спяшаецца ў клас
Паліглоты Таццяны Аляксандраўны толькі падрастаюць. Замежную мову яна выкладае трэці год. 
—Вывучыць англійскую мову можна ў любым узросце. Галоўнае—жаданне і добрыя настаўнікі,—абапіраючыся на ўласны вопыт, сцвярджае педагог.

На працягу 15 год у раскладзе Таццяны Аляксандраўны значыліся ўрокі рускай мовы і літаратуры, якія выкладала ў Істаўскай школе. Установу планавалі зачыняць, вось і прапанавалі змяніць кваліфікацыю, каб пасля не ўзнікла праблем з працаўладкаваннем. Зусім чужой англійская мова для рускага філолага не была: вывучала яе ў школьныя гады, пасля займалася на курсах "ЕШКО".
—Рада, што цяпер выкладаю гэты прадмет. Адчуваецца большая аддача ад вучняў і бачныя вынікі. На жаль, літаратурныя творы сучасныя дзеці чытаюць без асаблівай ахвоты, а вывучыць замежныя  словы ім пад сілу,—гаворыць Таццяна Аляксандраўна.—Вядома, руская мова значна складаней за англійскую. Што да апошняй, важна ўлавіць сутнасць, тады атрымаецца лёгка ёй авалодаць. У англійскай мове сказы будуюцца нібы канструктар, галоўнае, ведаць парадак слоў.

—Да прыкладу, у рускай мове 6 склонаў, у англійскай толькі 2,—заўважае Таццяна Віктараўна.—У нямецкай граматыка больш складаная, затое на ёй прасцей чытаць, словы англійскай мовы на пісьме і ў вымаўленні адрозніваюцца.
Адназначнага адказу на пытанне, як выклікаць у вучняў цікавасць да прадмета, педагогі даць не могуць. Заўважаюць, што ў кожнага свая матывацыя. Аднаму патрэбны высокі сярэдні бал атэстата, іншым кіруе імкненне да ўдасканалення. 
Асвойваючы адну з самых распаўсюджаных у свеце моў, варта памятаць і пра агульначалавечыя ісціны. Над дошкай у кабінеце замежнай мовы з літар, выразаных з бліскучай каляровай паперы, складзены сказ, які перакладаецца так: "Ты ніколі не павінен быць настолькі заняты, каб не сказаць "прабачце" ці "дзякуй".

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 049
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 546
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 122
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2020
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта