Авторизация
 

Конкурс "Ратавальнікі вачыма дзяцей" падвёў вынікі

+
Конкурс "Спасатели глазами детей" подвёл итогиУ раённым аглядзе-конкурсе, які арганізаваў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённы Цэнтр дзяцей і моладзі сумесна з РАНС, прынялі ўдзел 29 вучняў ад 7 да 17 гадоў. Яны прадставілі творчыя работы ў намінацыях: "Малюнак", "Плакат", "Казка", "Верш", "Аповед", "Падзелка", "Скульптура малых формаў", "Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі". Найбольшую актыўнасць праявілі юныя мастакі, якія прадставілі 16 работ. Да карпатлівага  мадэлявання далучыліся толькі двое жадаючых, у намінацыі "Скульптура малых форм" наогул праявіў сябе адзін удзельнік.  
 
Пры ацэнцы конкурсных работ журы ўлічвала ўзрост аўтараў, паўнату раскрыцця тэмы, новыя ідэі, тэхніку выканання, складанасць, арыгінальнасць, акуратнасць. 
У выніку пераможцамі прызнаны:
-у намінацыі "Малюнак"—Ягор Рымдзёнак з Узмёнскай ДС-БШ (першае месца); Яўгенія Лісічэнка з Міёрскай СШ№2 і Анастасія Лазурына з Завуццеўскай ДС-БШ (другое); Яраслаў Рачыцкі з Міёрскай БШ і Віктар Шокель з Дварнасельскай ДС-СШ (трэцяе месца);
-у намінацыі "Падзелка"—Іна Драба з Чапукоўскай ДС-СШ (першае месца); Анастасія Марцілёнак з Мілашоўскай ДС-БШ (другое) і Арцём Машэй з Міёрскай БШ (трэцяе);

-у намінацыі " "Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі"—Ягор Фурс з Міёрскай СШ№2 (першае месца);
-у намінацыі "Казка"—Кацярына Слізень з Міёрскай СШ№2, а таксама Вячаслаў Кукуць з Наталляй Урублеўскай з Дварнасельскай ДС-СШ, якія прадставілі сумесную работу (першае месца); Елізавета Букіс з Павяцкай ДС-СШ і Алеся Зінкевіч з Міёрскай СШ№3 (другое месца); Аніта Мацук з Павяцкай ДС-СШ (трэцяе);

-у намінацыі "Аповед"— Вікторыя Гарбатава з Туркоўскай ДС-СШ (першае месца); Вераніка Лісічэнка з Завуццеўскай ДС-БШ і Паліна Няхаева з Міёрскай СШ№3 (другое); Павел Голуб і Марыя Зубава з Міёрскай СШ№2 (трэцяе);

-у намінацыі "Верш"—Анастасія Гінько з Міёрскай СШ№2, Соф'я Тамашэвіч са Слабадской ДС-БШ,  Арцём Леановіч з Міёрскай БШ (першае месца); Віктар Зелянкевіч з Сіцькоўскай ДС-СШ, Дар'я Вайцяховіч з Цвецінскай ДС-СШ, Яўген Шчарбіцкі са Слабадской ДС-БШ (другое); Паліна Івашчук з Дзісенскай СШ, Дзмітрый Сухоўскі з Новапагосцкай ДС-СШ, Юлія Кажан з Чапукоўскай ДС-СШ і Сняжана Цярэшка з Мілашоўскай ДС-БШ (трэцяе).

Пераможцы агляду-конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міёрскага РАНС. Іх работы накіраваны на абласны этап агляду-конкурсу дзіцячай творчасці "Ратавальнікі вачыма дзяцей".

Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС;
Алена СУШКО, загадчыца мастацка-эстэтычнага аддзела РЦДіМ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 692
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 632
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта