Районный этап конкурса к 55-летию Белорусского Фонда мира

Районный этап конкурса к 55-летию Белорусского Фонда мираСачыненні на  тэму "Шчасце жыць у мірнай краіне" пісалі ўдзельнікі раённага этапа конкурсу, прысвечанага 55-годдзю Беларускага Фонду міру. Арганізатарамі выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму сумесна з раённай арганізацыяй ГА "Беларускі Фонд міру".  
 
Удзел у конкурсе прынялі 11 устаноў адукацыі. З 17 дасланых творчых работ журы выбрала 5 лепшых. Гэта сачыненні васьмікласніка Дзісенскай СШ Івана Кавалеўскага, дзевяцікласніц СШ №2 Кацярыны Печкуровай і Міёрскай БШ Анастасіі Грыгор'евай, васьмікласніцы Цвецінскай ДС-СШ Дар'і Касцюкевіч і адзінаццацікласніцы Дварнасельскай ДС-СШ Марыі Пальчэўскай. Творы першых трох аўтараў пазмагаюцца за перамогу на абласным этапе.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.