Авторизация
 

Назаўсёды ў нашых сэрцах зямляк-афганец Сяргей Шляпаў

+
Навсегда в наших сердцах земляк-афганец Сергей ШляповВечарыну памяці воіна-афганца Сяргея Шляпава правялі васьмікласнікі Цвецінскай ДС-СШ у дзень 27-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана. Імя байца, які назаўсёды застаўся ў краіне гор і пяскоў, носіць наш піянерскі атрад.
 
Сяргей Мікалаевіч нара-дзіўся ў вёсцы Забор'е Язненскага сельсавета, скончыў Істаўскую школу, працаваў трактарыстам у саўгасе "Дзі-сенскі". У армію прызываўся з Міёрскага раёна і загінуў у Афганістане 24 сакавіка 1985 года, выконваючы свой воінскі абавязак. 
…Калона аўтамашын, сярод якіх быў і "КамАЗ" Сяргея Шляпава, дастаўляла авіябензін і боепрыпасы ў Кабул. У даліне каля перавалу Саланг зрабілі прывал.У гэты час душманы агнём з гор накрылі калону… 

Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, наш зямляк пахаваны ў вёсцы Іст. 
Гартаючы старонкі жыцця воінаў-інтэрнацыяналістаў, мы гаварылі пра воінскі абавязак і прысягу, пра  трагічную афганскую вайну, якая доўжылася ўдвая больш, чым Вялікая Айчынная. Вечарына завяршылася хвілінай маўчання, пасля чаго з кветкамі адпра-віліся на магілу  Сяргея Шляпава. 

Ніколі-ніколі больш не павінна быць войнаў, не павінны плакаць маці, што не дачака-ліся адтуль сваіх сыноў. 

Даша КАСЦЮКЕВІЧ, вучаніца Цвецінскай ДС-СШ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 июля 2021
Василий, Владимир, Петр

Именины 27 июля 2021
Иван, Ираклий, Константин, Николай, Петр, Степан, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта