Бацькам загадзя і канчаткова неабходна вызначыцца, які з дзіцячых садкоў будзе наведваць малы і звярнуцца ў вучэбна-метадычны кабінет аддзела адукацыі, спорту і турызму па адрасе: Міёры, вул. Кастрычніцкая, 28. Адпаведна пастановы Міністэрства адукацыі №234 звесткі пра дзіцяці ўносяцца ў спісы маючых патрэбу ў дашкольным выхаванні, пры гэтым неабходны пашпарт ці іншы дакумент, які засведчвае асобу законнага прадстаўніка малога, і пасведчанне аб яго нараджэнні. Такім чынам з'яўляецца чарговасць пастаноўкі на ўлік для атрымання ў адпаведнасці з заканадаўствам накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі пры наяўнасці ў ёй свабодных месц. У выпадку перамены месца жыхарства неабходна як мага раней звярнуцца ў аддзела адукацыі, спорту і турызму, каб стаць на ўлік для вызначэння ў жадаемы садок.
Цяпер у райцэнтры дзейнічаюць тры ўстановы дашкольнай адукацыі: яслі-сад №1 (Міёры, вул. Дзяржынскага, 5, загадчык Рыма Мадэстаўна Дзярко, тэл. 4 21 64), яслі-сад №2 (Міёры, вул. Камуністычная, 31, загадчык Таццяна Мікалаеўна Мірована, тэл. 4 14 65), яслі-сад №3 (Міёры, вул. Юбілейная, 8а, загадчык Валянціна Рыгораўна Аляксеева, тэл. 4 23 41). У кожнай створаны неабходныя ўмовы для паўнацэннага і ўсебаковага развіцця, працуюць кваліфікаваныя, граматныя, творчыя, добрыя і спагадлівыя педагогі, якія любяць дзяцей і сваю справу.
Выхаванцы яслі-садка №1 могуць атрымаць дапамогу настаўніка-дэфектолага і педагога-псіхолага. Працуюць дзве спецыяльныя групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы, адукацыйны працэс у іх ажыццяўляюць педагогі са спецыяльнай падрыхтоўкай.
Для дашкольнікаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў садках №2 і №3 арганізавна карэкцыйная дапамога, якую аказваюць спецыялісты Цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі.
Набіраюцца групы адпаведна чаргі пастаноўкі на ўлік. Адпаведна Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі прыём ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці свабодных месц і на падставе:
-заявы законнага прадстаўніка выхаванца;
-накіравання ва ўстанову адукацыі;
-медыцынскай даведкі пра стан здароўя;
-заключэння Цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі (для спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання).
Выдаецца накіраванне пры прад'яўленні:
-пашпарта ці іншага дакумента, які засведчвае асобу законнага прадстаўніка дзіцяці;
-пасведчання аб нараджэнні дзіцяці.
Камплектаванне груп пачынаецца летам і павінна быць завершана да 1 верасня.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па адрасе: г. Міёры, вул. Кастрычніцкая, 28. Тэлефон 4 10 50.
С. МАТЫЛЁНАК, метадыст аддзела адукацыі,
спорту і турызму райвыканкама.