Авторизация
 

Марыя Шавякова з Дзісны плануе філалагічныя навыкі ўдасканальваць

+
Мария Шевякова из  Дисны планирует  филологические навыки совершенствовать
У адзінаццацікласніцы Дзісенскай СШ Марыі Шавяковай сёлетні алімпіядны сезон выдаўся занадта паспяховым. Па англійскай мове на раённым туры заняла трэцяе месца і атрымала дыплом ІІ ступені. Першая па рускай мове. Яе і прадставіла на абласным туры 11-17 студзеня ў Оршы. Словам, дзяўчына валодае выдатнымі філалагічнымі навыкамі, якія плануе ўдасканальваць у сталічным лінгвістычным універсітэце. 
 
—Пакуль ёсць такія  вучні, як Маша, хочацца працаваць, палае любоў да прафесіі,—расказвае настаўніца рускай мовы і літаратуры Галіна Вяль. Замежнай сцежкай другі год вядзе Вікторыя Ляшкевіч.
Мажліва, філалагічны талент Марыі перадаўся ад таты, які—перакладчык. Дзмітрый Шавякоў—пастар Евангельскай царквы "Адраджэнне"—добра вядомы на Міёршчыне дабрачыннымі справамі. 

—Мовы мне вельмі падабаюцца. Ведаць замежную—прэстыжна і важна для агульнага развіцця, кар'ернага росту. Апошнім часам стала моцна хіліцца да роднай гаворкі, якую асабліва палюбіла. Шмат чытаю па-беларуску,—расказвае дзяўчына. 
Маша не па чутках ведае, што перамагчы на абласной алімпіядзе складана. Летась таксама штурмавала рубяжы вышынь.

—Няпросты этап—вуснае выказванне. Выцягваеш тэму. Мабыць, пра яе ніколі ў жыцці і не разважаў, тым больш услых. Праз тэкст, а часам і кантэкст радкоў трэба правільна зразумець сэнс і прыгожа выказацца. Не проста агульнымі, "нічога не абяцальнымі" фразамі, а канкрэтнымі цытатамі, прыкладамі твораў, сувяззю з мясцовасцю. Словам, для перамогі ў алімпіядным руху трэба быць усебакова падкаваным,—разважае вучаніца. 

—Маша—песня. Агонь у вачах, поўная адданасць справе. Многае паспявае, бо валодае каласальнай працавітасцю. Шмат чытае,—расказвае Галіна Вяль. 
—Чытаю на розных мовах. І лічу, што гэты працэс павінен не толькі прыносіць задавальненне, але і вучыць жыццю, фарміраваць светапогляд. Псіхалагічная проза ў Дастаеўскага. Уражвае амерыканскі пісьменнік Рэй Брэдберы. "451° па Фарэнгейту"—раман пра грамадства, дзе літаратура пад забаронай, людзі загразлі ў свеце тэлефонаў і гаджатаў. Асабіста мне больш імпануе друкаваная літаратура,—прызнаецца Марыя. 

—Канечне, бо калі кнігу трымаеш у руках, адчуваеш яе—ці не гэта асалода? Электронныя прылады не заменяць рэальнасці. Нядаўна прачытала раман Святланы Алексіевіч "Час сэканд хэнд" пра развітанне з чырвоным чалавекам. Творчасці айчыннай нобелеўскай лаўрэаткі характэрна адкрытасць,—дзеліцца Галіна Вяль. 

Маша—сціплая і вельмі любіць сям'ю, у якой яшчэ дзве сястрычкі і пяцёра брацікаў. Двое дзетак—прыёмныя з колішняга мясцовага Дома-інтэрната. У дзяўчыны шырокае кола стасункаў, нядаўна пабывала ў Францыі. Убачыць Парыж і памерці? Нічога падобнага, трэба жыць, кажа падарожніца, якая захоўвае фотаздымкі асабістыя і з мамай ля Эйфелевай вежы. Яшчэ ў дзяцінстве наведала Швецыю, Нарвегію, суседнія Латвію, Літву, Польшчу, Украіну, Расію. Летась з'ездзіла ў Чэхію. 

Нядаўна Марыя Шавякова перамагла ў інфармацыйным праекце "Расія-Беларусь" у намінацыі "Мая малая радзіма". Сярод узнагарод і альманах з уласным эсэ. 
Агульны поспех школьнага жыцця залежыць ад супольнай працы вучня і настаўніка. Мала веды правільна аддаць, трэба іх разумна прыняць, усвядоміць, запомніць і скарыстаць. Філалагічны альянс у  Марыі Шавяковай і яе педагогаў склаўся, будзе плённа працягвацца з выкладчыкамі ВНУ. А падмурак гармоніі—старанне, прыстойнасць і імкненне.

Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА.  


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта