Авторизация
 

Бацькоўскі сход у Міёрскай школе мастацтваў

+
Родительское собрание в Миорской школе искусствУ дзіцячай школе мастацтваў, як і ў звычайнай навучальнай установе, таксама праходзяць бацькоўскія сходы. Толькі істотна адрозніваюцца ад традыцыйных. Дзеці самі дэманструюць татам і мамам, дзядулям і бабулям, што не гублялі дарэмна часу і шмат чаму паспелі навучыцца. 
 
Напярэдадні зімовых канікул наведаць школу мастацтваў запрасілі бацькоў, чые дзеці займаюцца на народным аддзяленні. Дарослых чакалі прыемныя ўражанні: выхаванцы падрыхтавалі для іх канцэрт. Вольных месцаў у актавай зале засталося няшмат.

У праграме мерапрыемства—выступленне ўзорнага аркестра баянаў і акардэонаў, прыгожыя песні ў выкананні хору, сольныя нумары выхаванцаў. Баян, балалайка, гітара—музыка на любы густ у выкананні юных навучэнцаў. Думаецца, бацькам прыемна было назіраць, як у руках дзяцей становяцца "паслухмянымі" музычныя інструменты. Вакальная група выступіла з песняй, якую сёлета прадставілі на творчы суд журы "Зоркі Бэтлеемскай". Гучнымі апладысментамі віталі і педагогаў аддзялення, якія таксама падрыхтавалі музычны сюрпрыз для гледачоў. 
Пасля канцэрта ў бацькоў была магчымасць пагутарыць з выкладчыкамі і высветліць пытанні, што іх цікавілі.

Родительское собрание в Миорской школе искусств—Падобныя сходы ў нас традыцыйныя,—адзначае дырэктар установы Баляслаў Чарняўскі.—Для канцэртаў выбіраюць лепшыя нумары, аднак свае ўменні дэманструюць выхаванцы кожнага педагога. На народным ад-дзяленні іх сем. Заўсёды карыстаецца папулярнасцю гітара, а вось навучыцца граць на  балалайцы, домры ці цымбалах жадаючых, на жаль, няшмат. Раней не вельмі ахвотна бра-ліся за баян, у гэтым годзе такіх навучэнцаў больш. Радасна, калі бацькі разумеюць, што дзіцяці патрэбна рознабаковае развіццё і прыводзяць яго ў нашу ўстанову. Займаючыся музыкай, жывапісам ці іншым напрамкам мастацтва, маленькі чалавек вучыцца глядзець на свет праз прызму творчасці.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 117
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 798
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 550
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 345
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 879
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 873
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Именины 18 июля 2019
Василий, Геннадий, Сергей, Степан, Агния, Анна, Варвара, Елизавета, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта