Авторизация
 

10 "Б" СШ №3 у Маскве на міжнародным фестывалі

10 "Б" СШ №3 в Москве на международном фестивале На нераўнадушных трымаецца зямля. Толькі такія прагнуць дасканаласці, захапляюцца і стараюцца несці ў шырокі свет свае адкрыцці і дасягненні. Філолаг з СШ №3 Ларыса Лапкоўская з цяперашнім 10 "Б" актыўна скараюць міжнародны п'едэстал яшчэ з 2011-га. Школа ўваходзіць у асацыяцыю ЮНЕСКА, яго прадстаўнікі прыязджаюць да вучняў, ажыццяўляюць сумесныя творчыя праекты. Ініцыятар такога супрацоўніцтва — Ларыса Лапкоўская. 

 

10 "Б" СШ №3 в Москве на международном фестивале Імя СШ №3 і гэтай настаўніцы набылі шырокі рэзананс праз перамогу ў міжнародным педагагічным конкурсе. Фотаздымак зямлячкі з Уладзімірам Жырыноўскім у прэсе і на прэзентацыйных экранах здзіўляў многіх. Выхаванцы выкладчыцы рэгулярна скараюць вяршыні на міжнароднай арэне. Сёлета зноў бліскучы вынік. Шэсць прадстаўнікоў 10 "Б", якія прайшлі завочны адборачны тур, на працягу 12 дзён знаходзіліся ў Маскве на міжнародным філалагічным фестывалі і заваявалі каманднае трэцяе месца. Сярод 2 тысяч удзельнікаў навучальных устаноў выступала нямала. Дзмітрый Дзямід вызначыўся асаб-ліва: дэкламаваў верш "Мая радаслоўная" Аляксандра Пушкіна і сярод 180 канкурэнтаў стаў абсалютным лідарам. За ім—Балгарыя і Казахстан. Неверагоднае хваляванне поўніла міярчаніна. На адкрытым туры расказваў "на аўтамаце". Што было пасля? Даведаемся ад самога. 

 

 

(Заканчэнне. Пачатак на 1-й стар.)
зіма, нагадай, што я табе сказала пасля выступлення?—пытае настаўніца і працягвае:—Раскрытыкавала. Наказала на наступным этапе трымаць амлітуду голаса, каб атрымалася, нібыта кардыяграма сэрца. Уключыць унутраную сатыру, адчуваць кожнае слова, цалкам прасякнуцца. 
І вось закрыты тур. Новае журы. У складзе прафесійны рэжысёр Гапэн. "Хлопчык, ты геній!"—выказаўся маэстра.
—І пасля гэтага я адразу зразумеў, што прызавое месца атрымаю,—расказвае зямляк. 
Верш з "рэпертуару" Пушкіна выбраны невядомы. Такое ўказанне ад арганізатараў. У творы паэт распавядае пра свой слаўны род Ганібалаў, тлумачыць гонар афрыканскага паходжання, якое часам зневажалі.  
Дзіма Дзямід часта выступае ў школе. Думае прысвяціць сябе міліцэскай справе. Але не выключае, што перацягне творчасць. Напрыклад, тэлебачанне або радыё. Заўважылі, што пазіраваць перад фотакамерай хлопец умее. 
На фестывалі займеў шмат замежных сяброў. Дзяўчына з Сербіі нават запрасіла ў госці. 
—Мы падтрымліваем стасункі з іншаземцамі. Перапісваемся з балгарамі,—Ларыса Лапкоўская дэманструе безліч канвертаў і лістоў, у кожным-філалагічныя заданні.-Абменьваемся падарункамі. Гэты металічны падсвечнік стварылі балгарскія хлопчыкі на працоўным навучанні, дзе праходзяць кавальскую справу. А гэтую сурвэтку саткалі тамашнія дзяўчаткі. Памятаеце, дзеці, як хадзілі з вамі тапіць у ручаі галінкі балгарскага марцінісу. Але спачатку захоўвалі яго ў класе да першага сакавіка. Такія рытуалы, паводле іхных вераванняў, прыносяць плён. Абменьваліся і цукеркамі. Па праўдзе, айчынныя смачнейшыя. Летам да нас абяцалі прыехаць сербы,—расказвае апантаная настаўніца. 
Як усё пачыналася?
Не так проста наладзіць стасункі з іншаземцамі, штогод удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Для гэтага патрэбен адпаведны штуршок. Так сталася і ў Ларысы Лапкоўскай. Своеасаблівы збег абставін прыхінуў настаўніцу да міжнароднага супрацоўніцтва. Выпадкова ў 2011-м раённы метадыст філалагічнай сферы Святлана Аркадзьеўна Захарэвіч прапанавала Ларысе Генрыхаўне паўдзельнічаць у Пушкінскім конкурсе для краін бліжняга замежжа і Балгарыі. Кандыдатура магла быць і іншай. Але відаць лёс ведаў, хто скарыстае чароўную палачку. Ларыса Лапкоўская ў прадчуванні поспеху распачала творчую работу. Як уразіць патрабавальнае журы, якому будзе з чаго выбіраць. Прыдумала. Яе эсэ—адзін літаратурны ўрок з цяжкім класам, дзе "адпетыя шкоднікі", якія толькі імкнуцца насваволіць. Па праграме—аўтабіяграфічная аповесць "Дзяцінства" Горкага пра цяжкі лёс хлопчыка Алёшы. Што адбываецца? Нядобранадзейныя вучні, здавалася б, зусім раўнадушныя, плачуць, вядуць сардэчны дыялог, дзеляцца сваімі падобнымі гісторыямі. Натура падлеткаў узрушана. Пэўна, як і ў міжнароднага журы. Вось як шчырасцю, якая цягне за сабой неардынарнасць, можна дасягнуць у літаральным сэнсе эверэсту. Ларыса Лапкоўская прызнана лаўрэатам. З усіх краін толькі 25 шчасліўчыкаў. Як вынік-прыняцце ў Міжнароднае педагагічнае таварыства. Дыплом за подпісам намесніка мэра Масквы Людмілы Швяцовай. Запрашэнне на культурную праграму ў расійскую сталіцу. Але галоўны бонус—выхаванцы Ларысы Генрыхаўны могуць удзельнічаць у міжнародных філалагічных спаборніцтвах. Нехта б такую магчымасць праігнараваў. Ды толькі не апантаная настаўніца. Падтрымалі ініцыятыву і неабыякавыя вучні. Першы пераможца—Кірыл Трызна прызнаны самым маладым удзельнікам у 2012-м, апісваў у сачыненні, як святкуюць Купалле ў Міёрах. Наступны лідар—Крысціна Пятроўская—разважала на тэму "Пушкін і дзеці". 
—Не думайце, што атрымаць вяршынства лёгка. Па прапанове Масквы ўдзельнічаем у многіх міжнародных праектах, ды з дзясятка прэтэндэнтаў на год у лепшым выпадку праходзіць нехта адзін. Напрыклад, у алімпіядзе "Светазар" прасунуцца ніяк не ўдаецца,—расказвае Ларыса Лапкоўская.  
Летась настаўніца перамагала ў міжнароднай філалагічнай алімпіядзе ў Санкт-Пецярбургу. Прыгадвае:
—На вусным выказванні так перахвалявалася. І думаю: сама патрабую многага ад алімпіяднікаў, а не ўяўляла раней, як гэта складана. Падчас выступлення прыгадала ўсіх святых. Ад такога ўзрушэння можна, нават. 
Тады ж, летась, выхаванка Вікторыя Новік лідзіравала ў Маскве па дэкламацыі вершаў. 
Бляск і сёлета
Цяпер Дзмітрый Дзямід таксама стаў першым у такой жа намінацыі міжнароднага фестывалю. Разам з ім з СШ №3 выступалі аднакласнікі Валерыя Фурс, Вікторыя Кісялеўская, Вікторыя Новік, Крысціна Кузьміна, Ігар Чарняўскі. Хто ў алімпіядзе, хто ў дэкламацыі. Расказвалі пра Міёры і Беларусь у візітоўцы. Самавітыя родныя словы прыдумала беларускі філолаг з гэтай школы Наталля Гагалінская. Міярчане спявалі "Касіў Ясь канюшыну". Кожны дзень іх чакала насычаная адукацыйная праграма. Падымаліся ў 7 раніцы і клаліся апоўначы. Такі шчыльны графік. Майстар-клас па качавым жыцці чукчаў, роспіс сувеніраў у Абрамаве, экскурсіі ў этнаграфічнае і геаграфічнае таварыства. Віртуальна кіравалі ледаколам, на падводнай лодцы спускаліся на дно акіяна. Глядзелі мюзікл з удзелам Кацярыны Гусевай. Гулялі ў пазнавальны гістарычны "Квест" па старажытных маскоўскіх вуліцах, па падказках шукаючы артэфакты. Акунуліся ў серэднявечныя завядзёнкі на выставе дасягненняў народнай гаспадаркі: стралялі з лука, каталіся верхам на кані, біліся мячамі… І гэта толькі асобныя эпізоды.
—Дзеці за гэтыя дні сталі іншымі, займелі новае светаўспрыняцце, расплюшчылі вочы на шырокія і велічныя праявы нашага жыцця. Раптам яны больш ніколі не атрымаюць такіх вострых уражанняў, як цяпер. І мне будзе надта прыемна, калі добрымі словам і думкай прыгадаюць сваю настаўніцу,—канстатуе энтузіястка. 
Пацвярджаюць незабыўныя ўражанні і дзеці. Вікторыя Новік у Маскве другі раз, хочацца і яшчэ, асабліва ніколі не забудзе мюзікл. Вікторыя Кісялеўская падзівілася комплексам "Качэўнікі", дзе пабачыла юрты чукчаў, пачула пра іх жыццё. У нясцерпным холадзе няма ацяплення. Грэюцца вогнішчам і шубамі з пясца. Валерыя Фурс раней бывала ў Польшчы, але зачаравана і Масквой, Чырвонай плошчай, Крамлём…
З падарожжа аднакласнікам прывезлі бабаеўскія шакаладныя цукеркі, нібыта ластаўку, якая хутка пакліча за ўражаннямі і іншых. 
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА. 

—Дзіма, нагадай, што я табе сказала пасля выступлення?—пытае настаўніца і працягвае:—Раскрытыкавала. Наказала на наступным этапе трымаць амлітуду голаса, каб атрымалася, нібыта кардыяграма сэрца. Уключыць унутраную сатыру, адчуваць кожнае слова, цалкам прасякнуцца. І вось закрыты тур. Новае журы. У складзе прафесійны рэжысёр Гапэн. "Хлопчык, ты геній!"—выказаўся маэстра.—І пасля гэтага я адразу зразумеў, што прызавое месца атрымаю,—расказвае зямляк. Верш з "рэпертуару" Пушкіна выбраны невядомы. Такое ўказанне ад арганізатараў. У творы паэт распавядае пра свой слаўны род Ганібалаў, тлумачыць гонар афрыканскага паходжання, якое часам зневажалі.  Дзіма Дзямід часта выступае ў школе. Думае прысвяціць сябе міліцэскай справе. Але не выключае, што перацягне творчасць. Напрыклад, тэлебачанне або радыё. Заўважылі, што пазіраваць перад фотакамерай хлопец умее. На фестывалі займеў шмат замежных сяброў. Дзяўчына з Сербіі нават запрасіла ў госці. —Мы падтрымліваем стасункі з іншаземцамі. Перапісваемся з балгарамі,—Ларыса Лапкоўская дэманструе безліч канвертаў і лістоў, у кожным-філалагічныя заданні.-Абменьваемся падарункамі. Гэты металічны падсвечнік стварылі балгарскія хлопчыкі на працоўным навучанні, дзе праходзяць кавальскую справу. А гэтую сурвэтку саткалі тамашнія дзяўчаткі. Памятаеце, дзеці, як хадзілі з вамі тапіць у ручаі галінкі балгарскага марцінісу.

 

10 "Б" СШ №3 в Москве на международном фестивале Але спачатку захоўвалі яго ў класе да першага сакавіка. Такія рытуалы, паводле іхных вераванняў, прыносяць плён. Абменьваліся і цукеркамі. Па праўдзе, айчынныя смачнейшыя. Летам да нас абяцалі прыехаць сербы,—расказвае апантаная настаўніца. Як усё пачыналася?Не так проста наладзіць стасункі з іншаземцамі, штогод удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Для гэтага патрэбен адпаведны штуршок. Так сталася і ў Ларысы Лапкоўскай. Своеасаблівы збег абставін прыхінуў настаўніцу да міжнароднага супрацоўніцтва. Выпадкова ў 2011-м раённы метадыст філалагічнай сферы Святлана Аркадзьеўна Захарэвіч прапанавала Ларысе Генрыхаўне паўдзельнічаць у Пушкінскім конкурсе для краін бліжняга замежжа і Балгарыі. Кандыдатура магла быць і іншай. Але відаць лёс ведаў, хто скарыстае чароўную палачку. Ларыса Лапкоўская ў прадчуванні поспеху распачала творчую работу. Як уразіць патрабавальнае журы, якому будзе з чаго выбіраць. Прыдумала. Яе эсэ—адзін літаратурны ўрок з цяжкім класам, дзе "адпетыя шкоднікі", якія толькі імкнуцца насваволіць. Па праграме—аўтабіяграфічная аповесць "Дзяцінства" Горкага пра цяжкі лёс хлопчыка Алёшы. Што адбываецца? Нядобранадзейныя вучні, здавалася б, зусім раўнадушныя, плачуць, вядуць сардэчны дыялог, дзеляцца сваімі падобнымі гісторыямі. Натура падлеткаў узрушана. Пэўна, як і ў міжнароднага журы. Вось як шчырасцю, якая цягне за сабой неардынарнасць, можна дасягнуць у літаральным сэнсе эверэсту. Ларыса Лапкоўская прызнана лаўрэатам. З усіх краін толькі 25 шчасліўчыкаў. Як вынік-прыняцце ў Міжнароднае педагагічнае таварыства. Дыплом за подпісам намесніка мэра Масквы Людмілы Швяцовай. Запрашэнне на культурную праграму ў расійскую сталіцу. Але галоўны бонус—выхаванцы Ларысы Генрыхаўны могуць удзельнічаць у міжнародных філалагічных спаборніцтвах. Нехта б такую магчымасць праігнараваў.

 

10 "Б" СШ №3 в Москве на международном фестивале Ды толькі не апантаная настаўніца. Падтрымалі ініцыятыву і неабыякавыя вучні. Першы пераможца—Кірыл Трызна прызнаны самым маладым удзельнікам у 2012-м, апісваў у сачыненні, як святкуюць Купалле ў Міёрах. Наступны лідар—Крысціна Пятроўская—разважала на тэму "Пушкін і дзеці". —Не думайце, што атрымаць вяршынства лёгка. Па прапанове Масквы ўдзельнічаем у многіх міжнародных праектах, ды з дзясятка прэтэндэнтаў на год у лепшым выпадку праходзіць нехта адзін. Напрыклад, у алімпіядзе "Светазар" прасунуцца ніяк не ўдаецца,—расказвае Ларыса Лапкоўская.  Летась настаўніца перамагала ў міжнароднай філалагічнай алімпіядзе ў Санкт-Пецярбургу. Прыгадвае:—На вусным выказванні так перахвалявалася. І думаю: сама патрабую многага ад алімпіяднікаў, а не ўяўляла раней, як гэта складана. Падчас выступлення прыгадала ўсіх святых. Ад такога ўзрушэння можна, нават. Тады ж, летась, выхаванка Вікторыя Новік лідзіравала ў Маскве па дэкламацыі вершаў. Бляск і сёлетаЦяпер Дзмітрый Дзямід таксама стаў першым у такой жа намінацыі міжнароднага фестывалю. Разам з ім з СШ №3 выступалі аднакласнікі Валерыя Фурс, Вікторыя Кісялеўская, Вікторыя Новік, Крысціна Кузьміна, Ігар Чарняўскі. Хто ў алімпіядзе, хто ў дэкламацыі. Расказвалі пра Міёры і Беларусь у візітоўцы. Самавітыя родныя словы прыдумала беларускі філолаг з гэтай школы Наталля Гагалінская. Міярчане спявалі "Касіў Ясь канюшыну". Кожны дзень іх чакала насычаная адукацыйная праграма. Падымаліся ў 7 раніцы і клаліся апоўначы. Такі шчыльны графік. Майстар-клас па качавым жыцці чукчаў, роспіс сувеніраў у Абрамаве, экскурсіі ў этнаграфічнае і геаграфічнае таварыства. Віртуальна кіравалі ледаколам, на падводнай лодцы спускаліся на дно акіяна. Глядзелі мюзікл з удзелам Кацярыны Гусевай.

 

Гулялі ў пазнавальны гістарычны "Квест" па старажытных маскоўскіх вуліцах, па падказках шукаючы артэфакты. Акунуліся ў серэднявечныя завядзёнкі на выставе дасягненняў народнай гаспадаркі: стралялі з лука, каталіся верхам на кані, біліся мячамі… І гэта толькі асобныя эпізоды.—Дзеці за гэтыя дні сталі іншымі, займелі новае светаўспрыняцце, расплюшчылі вочы на шырокія і велічныя праявы нашага жыцця. Раптам яны больш ніколі не атрымаюць такіх вострых уражанняў, як цяпер. І мне будзе надта прыемна, калі добрымі словам і думкай прыгадаюць сваю настаўніцу,—канстатуе энтузіястка. Пацвярджаюць незабыўныя ўражанні і дзеці. Вікторыя Новік у Маскве другі раз, хочацца і яшчэ, асабліва ніколі не забудзе мюзікл. Вікторыя Кісялеўская падзівілася комплексам "Качэўнікі", дзе пабачыла юрты чукчаў, пачула пра іх жыццё. У нясцерпным холадзе няма ацяплення. Грэюцца вогнішчам і шубамі з пясца. Валерыя Фурс раней бывала ў Польшчы, але зачаравана і Масквой, Чырвонай плошчай, Крамлём…З падарожжа аднакласнікам прывезлі бабаеўскія шакаладныя цукеркі, нібыта ластаўку, якая хутка пакліча за ўражаннямі і іншых. 

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота К.БЛАЖЭВІЧА. 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 799
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 590
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 70 003
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 289
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 823
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 271
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 376
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 декабря 2019
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Именины 11 декабря 2019
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта