Авторизация
 

Паперка да паперкі… Дзеці здаюць макулатуру

Бумажка к бумажке ... Дети сдают макулатуру Са слоў Валянціны Рудзёнак, педагога-арганізатара Цэнтра дзяцей і моладзі ў сёлетнім каляндарным годзе на школьную сістэму раёна даведзены план у 25 тон макулатуры, прыкладна па 11 кг на чалавека. Агульная лічба размяркоўваецца па колькасці вучняў. Так, самай вялікай СШ №3 трэба сабраць 6294 кг, а Слабадской—418. 

 

 

 се ўстановы вельмі стараюцца, дзеткі актыўнічаюць у папаўненні папяровага і кардоннага арсеналу, здадзена ўжо 18582 кг. Яшчэ каляндарны год не скочыўся, а тры школы план нават перавыканалі. Так, Завуццеўская замест 531 кг здала 714, Мілашоўская "паперка ў паперку" ўклалася ў прызначаныя 418. Дварнасельская перавысіла "ліміт" у 757 кг, назбірала 850, сюды і завітала карэспандэнт "Міёрскіх навін", каб пазнаёміцца з самымі заўзятымі актывістамі. 
Адзінаццацікласніца Марыя Пальчэўская сабрала 40 кг. Расказвае, што дапамагала ўся сям'я, у тым ліку бабуля і дзядуля. Асноўная сыравіна—газеты, ідуць у ход і выкарыстаныя сшыткі, толькі не дзённікі—іх варта пакінуць на памяць. Сёлета Маша будзе паступаць. Праўда, яшчэ не вызначылася куды. Але дзяўчына—выдатніца. Да таго ж спартсменка. Удзельнічала нават у абласным мнагабор'і. Таму папярэднічала перамога на раённым этапе. На экалагічным свяце "Жураўлі і журавіны" прадстаўляла самаробную мышку з кабачка і морквы. Любіць родную мову,  алімпіядны вынік у раёне—трэці. Што ж, паспяхова. Хай шчасціць і надалей. 
Васьмікласнік Валерый Марозаў—стрыманы і тактоўны, як і ўсе сябры па лідарстве, таксама здаў 40 кг. Мама працуе на пошце. Гэтая ўстанова і стала галоўнай крыніцай папаўнення каробкамі. Акрамя таго, здае газеты, у чым дапамагаюць суседзі і, вядома ж, бабуля. Валерый—актывіст не толькі па зборы макулатуры, але і ў даследаваннях, спорце. Так, летась у экалагічным праекце вывучаў лясныя масівы, ствараў на прызначаную тэму рэкламныя матэрыялы. У "Снежным снайперы" страляў і катаўся на лыжах, праслыў заўзятым ЮІРаўцам,    агітатарам піянерскіх брыгад. Пераважна вучыцца на сямёркі-васьмёркі, што дастаткова высокі паказчык ведаў. Любімы прадмет—матэматыка і, наогул, навукі дакладнага цыклу. Нездарма марыць пра прэстыжную прафесію праграміста. Адзіны мінус: камп'ютарызацыя паспрыяе аптымізацыі папяровых рэсурсаў. 
Другакласнік Ваня Лісічонак здаў 30 кг, гэта таксама шмат. Дапамагае мама, якая якраз і настаўнічае ў класе Вані. А сын у сваю чаргу ёй таксама пасабляе: палівае кветкі, вудзіць рыбу, любімая з якіх—шчупак, пра якога нават пісаў даследаванне. Ведае пра гэтую рыбу, магчыма, нават больш, чым рыбак са стажам. Вывучаў яе пад мікраскопам, па колькасці палосак на лусцы вызначае ўзрост. На школьным экалагічным тыдні прадставіў прэзентацыю з фота-здымкаў, разам з мамай штукараць над карцінамі з бяросты. Пры адказе на пытанне, дзе столькі назбіраў макулатуры, Ваня не губляецца:
—Вядома ж, ласункі купляем, упакоўкі ад іх і ідуць у ход. Праўда, многія кладзём у клетку  пацучысе Мосі (дэкаратыўная—заўвага рэд.)
З прадметаў вельмі любіць рускую мову. Хоць пакуль адзнак не ставяць, Ваня перакананы, што вучыцца трэба для ведаў. Задумваецца пра самае вялікае чысло і адказвае, што гэта, мабыць, трыльён. 
—Ваня, а табе трыльён тон макулатуры па плячы?—пытаюся.
—Напэўна, не, бо трэба вельмі доўга збіраць… Гады два,—разважае хлопчык. 
Не спрачаюся, бо ўпэўнена, што ў Дварнасельскай школе вучацца аптымісты, максімалісты і малайцы.
—У кожным кабінеце ёсць скрыня для другаснай сыравіны. Калі, напрыклад, у сям'і трое дзетак, цяжка забяспечыць кожнага неабходным аб'ёмам. Але ж па драбніцах назбіраць можна… У важным працэсе актыўнічаюць усе класы, стаў сістэматычным спецыяльны школьны конкурс, пераможцы ўзнагароджваюцца. Часцей граматамі, а бывае, і невялікімі сувенірамі,—расказвае намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Жанна Закрэўская.
Акрамя даведзенага плана, усе 17 піянерскіх дружын раёна ўдзельнічаюць у рэспубліканскай акцыі і здаюць макулатуру, сродкі за якую пералічваюцца на рэканструкцыю помніка і сквера ў гонар юнага партызана-разведчыка Марата Казея. 
Словам, дзеці—малайцы!
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Усе ўстановы вельмі стараюцца, дзеткі актыўнічаюць у папаўненні папяровага і кардоннага арсеналу, здадзена ўжо 18582 кг. Яшчэ каляндарны год не скочыўся, а тры школы план нават перавыканалі. Так, Завуццеўская замест 531 кг здала 714, Мілашоўская "паперка ў паперку" ўклалася ў прызначаныя 418. Дварнасельская перавысіла "ліміт" у 757 кг, назбірала 850, сюды і завітала карэспандэнт "Міёрскіх навін", каб пазнаёміцца з самымі заўзятымі актывістамі. Адзінаццацікласніца Марыя Пальчэўская сабрала 40 кг. Расказвае, што дапамагала ўся сям'я, у тым ліку бабуля і дзядуля. Асноўная сыравіна—газеты, ідуць у ход і выкарыстаныя сшыткі, толькі не дзённікі—іх варта пакінуць на памяць. Сёлета Маша будзе паступаць. Праўда, яшчэ не вызначылася куды. Але дзяўчына—выдатніца. Да таго ж спартсменка. Удзельнічала нават у абласным мнагабор'і. Таму папярэднічала перамога на раённым этапе. На экалагічным свяце "Жураўлі і журавіны" прадстаўляла самаробную мышку з кабачка і морквы. Любіць родную мову,  алімпіядны вынік у раёне—трэці. Што ж, паспяхова. Хай шчасціць і надалей. 

 

Васьмікласнік Валерый Марозаў—стрыманы і тактоўны, як і ўсе сябры па лідарстве, таксама здаў 40 кг. Мама працуе на пошце. Гэтая ўстанова і стала галоўнай крыніцай папаўнення каробкамі. Акрамя таго, здае газеты, у чым дапамагаюць суседзі і, вядома ж, бабуля. Валерый—актывіст не толькі па зборы макулатуры, але і ў даследаваннях, спорце. Так, летась у экалагічным праекце вывучаў лясныя масівы, ствараў на прызначаную тэму рэкламныя матэрыялы. У "Снежным снайперы" страляў і катаўся на лыжах, праслыў заўзятым ЮІРаўцам,    агітатарам піянерскіх брыгад. Пераважна вучыцца на сямёркі-васьмёркі, што дастаткова высокі паказчык ведаў. Любімы прадмет—матэматыка і, наогул, навукі дакладнага цыклу. Нездарма марыць пра прэстыжную прафесію праграміста. Адзіны мінус: камп'ютарызацыя паспрыяе аптымізацыі папяровых рэсурсаў. Другакласнік Ваня Лісічонак здаў 30 кг, гэта таксама шмат.

 

Дапамагае мама, якая якраз і настаўнічае ў класе Вані. А сын у сваю чаргу ёй таксама пасабляе: палівае кветкі, вудзіць рыбу, любімая з якіх—шчупак, пра якога нават пісаў даследаванне. Ведае пра гэтую рыбу, магчыма, нават больш, чым рыбак са стажам. Вывучаў яе пад мікраскопам, па колькасці палосак на лусцы вызначае ўзрост. На школьным экалагічным тыдні прадставіў прэзентацыю з фотаздымкаў, разам з мамай штукараць над карцінамі з бяросты. Пры адказе на пытанне, дзе столькі назбіраў макулатуры, Ваня не губляецца:—Вядома ж, ласункі купляем, упакоўкі ад іх і ідуць у ход. Праўда, многія кладзём у клетку  пацучысе Мосі (дэкаратыўная—заўвага рэд.)З прадметаў вельмі любіць рускую мову. Хоць пакуль адзнак не ставяць, Ваня перакананы, што вучыцца трэба для ведаў. Задумваецца пра самае вялікае чысло і адказвае, што гэта, мабыць, трыльён. —Ваня, а табе трыльён тон макулатуры па плячы?—пытаюся.—Напэўна, не, бо трэба вельмі доўга збіраць… Гады два,—разважае хлопчык. Не спрачаюся, бо ўпэўнена, што ў Дварнасельскай школе вучацца аптымісты, максімалісты і малайцы.

 

—У кожным кабінеце ёсць скрыня для другаснай сыравіны. Калі, напрыклад, у сям'і трое дзетак, цяжка забяспечыць кожнага неабходным аб'ёмам. Але ж па драбніцах назбіраць можна… У важным працэсе актыўнічаюць усе класы, стаў сістэматычным спецыяльны школьны конкурс, пераможцы ўзнагароджваюцца. Часцей граматамі, а бывае, і невялікімі сувенірамі,—расказвае намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Жанна Закрэўская.Акрамя даведзенага плана, усе 17 піянерскіх дружын раёна ўдзельнічаюць у рэспубліканскай акцыі і здаюць макулатуру, сродкі за якую пералічваюцца на рэканструкцыю помніка і сквера ў гонар юнага партызана-разведчыка Марата Казея. Словам, дзеці—малайцы!

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 523
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 896
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 085
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 188
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 663
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 709
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 октября 2020
Вениамин, Иннокентий, Никита, Николай, Трофим, Карп

Именины 25 октября 2020
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Госці краін

free counters
Партнеры сайта