Авторизация
 

У дзіцячых садках — выпускныя

В детских садах — выпускные Больш за 650 хлопчыкаў і дзяўчынак наведвалі сёлета дашкольныя ўстановы нашага раёна, у тым ліку ў райцэнтры — каля 370. У канцы мінулага месяца дзеці старэйшых груп адсвяткавалі выпускныя ранішнікі.

 

У дзіцячым садку №1 г. Міёры 185 малых знаходзілася пад апекай 26 педагогаў і трэцяя частка гэтых ваханцаў сёлета атрымае статус "пачаткоўцаў".
Загадчыца дашкольнай установы Рыма Мадэстаўна Дзярко кажа, што выпускнікоў у іх паболела. Калі чатыры-пяць гадоў таму дзятсад пакідалі 40-50 хлопчыкаў і дзяўчынак, то летась і сёлета — больш за 60. Напрыклад, выхавальніца Ірына Уладзіміраўна Бушунова нядаўна развіталася з самай вялікай па напаўняльнасці старшай узроставай групай, у якой 23 хлопчыкі і дзяўчынкі. Аднак мы не хвалюемся, што нашы пакоі і залы ў сувязі з выбыццём такой колькасці дзяцей апусцеюць, бо яны імкліва напаўняюцца новымі выхаванцамі, з якімі будуць працаваць 26 педагогаў, у тым ліку 17 выхавацеляў. 


У дзіцячым садку №2 г. Міёры 102 выхаванцы. Пакідаюць установу дзве групы. У адной — 14 выпускнікоў, іх выхоўвала Алёна Дзмітрыеўна Сцяфанава, а ў другой, якой кіравала Наталля Пятроўна Мізер, — 22.
У райцэнтры найменшы па напаўняльнасці дзіцячы сад №3, дзе крыху больш за 80 дзяцей. Тут 23 выпускнікі, а іх выхавацелі — Наталля Аляксандраўна Танкавід і Галіна Пятроўна Смулькевіч.


Цяпер шырока практыкуецца адкрыццё дзіцячых садкоў пры сярэдніх школах. У рознаўзроставых групах пры ўстановах адукацыі ў нашым раёне знаходзіцца 179 маленькіх выхаванцаў, сярод якіх, несумненна, таксама ёсць выпускнікі.
У дашкалят яшчэ ёсць час для летняга адпачынку, а вось восенню большасць іх ся-дзе за школьныя парты і будзе штодзённа карпатліва працаваць над засваеннем вучэбнага матэрыялу.


"Да пабачэння, дзіцячы сад!" — гучна крычаць дзеці на ранішніках, і яшчэ не разумеюць наколькі адказны перыяд пачнецца ў іх жыцці ў верасні, калі стануць пачаткоўцамі.


Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: выпускны ранішнік у адной з груп дзіцячага сада №1 г. Міёры.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 января 2021
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Именины 16 января 2021
Василий, Гордей, Ирина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта