В числе лучших

Абласны аргкамітэт падвёў вынікі чарговага этапа рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. На яго з розных куткоў Віцебшчыны было даслана 188 работ, з іх 55 юных мастакоў ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў. Менавіта ў гэтай узроставай групе аказаўся чатырохгадовы Вадзім Корсак, выхаванец Язненскага дзіцячага садка, твор якога "Пачастункі ад вожыка" станоўча адзначылі арганізатары.

 

Ва ўзроставай групе ад 6 да 10 гадоў у лік лепшых трапілі малюнкі "Мы з вамі, пярнатыя!" дзесяцігадовай Сцяфаніі Баўтот з Дзісенскай СШ (кіраўнік Ж.М. Фралова) і "Родная старонка" шасцігадовай Аліны Федуковіч з Міёрскага ясляў-сада №2.
Жадаю новых поспехаў юным мастакам!


Аляксандр ВАЯВОДАЎ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.