Авторизация
 

Падрабязней пра спецыяльную адукацыю

Як арганізавана ў раёне навучанне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, хто займаецца гэтай справай, і якія змены чакаюцца ў галіне спецыяльнай адукацыі — пра гэта ішла размова падчас семінара "Арганізацыя спецыяльнай адукацыі ў раёне" для рэзерву кіраўніцкіх кадраў школ Міёршчыны. Праходзіла мерапрыемства ў Цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі. 

 

Удзельнікаў віталі дырэктар установы Святлана Бакевіч і яе намеснік Жанна Кураш. Напачатку гасцям прапанавалі экскурсію па Цэнтры, які размяшчаецца ў адным будынку з дзіцячым садком №3. Як заўважыла Святлана Віктараўна, пра гэту ўстанову спецыяльнай адукацыі ведаюць далёка не ўсе міярчане і жыхары раёна. Некаторыя блытаюць карэкцыйны Цэнтр з тэрытарыяльным.


Дарога сюды добра вядома бацькам, што выхоўваюць дзетак з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Цяпер у дашкольнай групе чацвёра выхаванцаў ва ўзросце да 8 год. Спецыяльны клас наведваюць 5 дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, яшчэ для 5-ці арганізавана дамашняе навучанне. Акрамя таго, спецыялісты ўстановы праводзяць карэкцыйныя заняткі з выхаванцамі звычайных дзіцячых садкоў, аказваецца ранняя комплексная дапамога дзеткам да 3 год.


У Цэнтры створана ўтульная абстаноўка: светлыя памяшканні, зручная мэбля, мноства цацак і ўпрыгожанняў для інтэр'ера. Ёсць спартыўная зала, кабінеты сацыяльна-бытавой адаптацыі і псіхолага-педагагічнага суправаджэння. Асобна абсталяваны куточак зацішша, дзе можна застацца сам-насам. Для дзетак з цяжкімі дыягназамі пабыць пэўны час у адзіноце — неабходнасць.


Як расказала Святлана Бакевіч, цяпер у раёне пражываюць 74 дзеці-інваліды. У 37-мі з іх захворванні саматычныя, не звязаныя з парушэннямі інтэлекту. Яшчэ 37 — з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Да апошняй групы адносяць і дзяцей з парушэннямі маўлення. Аднак такія недахопы праз пэўны час работы з лагапедам выпраўляюцца.


Карэкцыйнай дапамогай у раёне ахоплены ўсе дзеці, якія маюць у гэтым патрэбу. У кожнай школе працуюць настаўнікі-дэфектолагі. Святлана Віктараўна звярнула ўвагу на тое, што паміж імі і адміністрацыяй навучальных устаноў павінна ісці цеснае ўзаемадзеянне, ад якога ў многім залежыць эфектыўнасць работы. У якасці прыкладу былі прыведзены Сіцькоўская ДС-СШ і Міёрская БШ.


Расказалі ўдзельнікам семінара пра інтэграваную і інклюзіўную формы навучання дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Апошняя мае на ўвазе адыход ад надомнага навучання, калі гэта магчыма, і наведванне дзецьмі агульнаадукацыйнай школы. Пры гэтым у класе разам з настаўнікам будзе працаваць памочнік, за якім замацуюць вучня з асаблівасцямі развіцця. У некаторых школах краіны гэта ўжо практыкуецца. Аднак права выбару навучальнай установы па-ранейшаму застаецца за бацькамі.
Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікам паказалі відэафільм пра карэкцыйны Цэнтр, яго выхаванцаў і падарылі на памяць сувеніры ў выглядзе сэрцаў, зробленыя дзецьмі.


Кацярына РЫНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении {days} дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 января 2022
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Именины 23 января 2022
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта