Кожнае дзіця павінна жыць у сям'і, дзе яго шчыра любяць, атуляюць пяшчотай і клопатам. А дзе атрымаць цеплыню чалавечых зносінаў сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў? У такой няпростай сітуцыі на выручку прыходзіць прыёмная сям'я. Як яе стварыць, спытаемся ў дырэктара Міёрскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Валянціна Віктараўна Рымдзёнак.
— Прыёмная сям'я-гэта адна з форм прафесіянальнага клопату пра дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Утвараецца яна на аснове дагавора аб умовах выхавання і ўтрымання, працоўнага дагавора. Агульная колькасць дзяцей у прыёмнай сям'і, уключаючы родных і ўсыноўленых, як правіла, не павінна перавышаць 4-х чалавек (з улікам жылой плошчы).
Прыёмным маці ці бацьку як работніку сістэмы адукацыі налічваецца заробак, прадстаўляецца права на аплачваемы водпуск. Час працы залічваецца ў працоўны стаж.
Умовы ўтрымання, выхавання і адукацыі прыёмных дзяцей знаходзяцца на пастаянным кантролі спецыялістаў сектара аховы дзяцінства аддзела адукацыі і сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
—Як утвараецца прыёмная сям'я?
— Асобы, якія жадаюць узяць на выхаванне дзіця, павінны звярнуцца ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама па месцы жыхарства, дзе іх пазнаёмяць з пералікам неабходных дакументаў, адкажуць на хвалюючыя пытанні.
Спецыялісты сектара аховы дзяцінства ці сацыяльна-педагагічнага цэнтра правядуць абследаванне умоў жыцця, вывучаць асабістыя рысы дарослых, уклад і традыцыі сям'і, ацэняць псіхалагічную гатоўнасць бацькоў задаволіць асноўныя жыццёвыя патрэбы дзіця. Улічваецца і вопыт выхавання родных дзяцей.
Кандыдаты ў прыёмныя бацькі праходзяць навучанне ў сацыяльна-педагагічным цэнтры. Пасля гэтага аддзел адукацыі, спорту і турызму рыхтуе заключэнне пра магчымасць заявіцеляў стаць прыёмнымі бацькамі. Інфармацыю пра дзяцей, якія могуць быць перададзены на выхаванне ў прыёмную сям'ю і накіраванне для наведванняў іх для ўстанаўлення кантакту прадстаўляе спецыяліст сектара аховы дзяцінства.
—Хто патэнцыяльны кандыдат у прыёмныя бацькі?
— Прыёмнымі бацькамі могуць быць і жанчыны, і мужчыны за выключэннем: асоб, прызнаных судом недзеяздольнымі ці абмежаванымі ў дзеяздольнасці; пазбаўленых бацькоўскіх правоў ці абмежаваных у бацькоўскіх правах у судовым парадку; адхіленых ад апякунства (папячыцельства) за неналежнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на іх законам; былых усынавіцеляў, калі ўсынаўленне адменена судом па іх віне; хворых, калі стан здароўя не дазваляе выконваць абавязкі па выхаванні дзіця; а таксама братоў, сясцёр, дзеда, бабулі дзяцей.
У першую чаргу выхаванне прыёмных дзяцей давяраюць поўным сем'ям. Асаблівай перавагай карыстаюцца бацькі, якія маюць педагагічную, псіхалагічную, медыцынскую адукацыю, станоўчы вопыт выхавання дзяцей у якасці бацькоў, усынавіцеляў, прыёмных бацькоў, апекуноў (папячыцеляў).
—У чым заключаюцца правы і абавязкі прыёмных бацькоў?
— Бацькі ў адносінах да прынятага на выхаванне дзіця з'яўляюцца апекунамі (папячыцелямі). Яны абавязаны пражываць сумесна з ім, прадстаўляць адпаведныя санітарным патрабаванням умовы: асобныя пакой ці яго частку, ложак, рабочае месца, для гульняў, забяспечваць догляд, кантраляваць паводзіны і лад жыцця, арганізоўваць медыцынскае абследаванне і лячэнне ў выпадку неабходнасці.
Прыёмныя бацькі не маюць права перашкаджаць іншым асобам усынаўленню прыёмных дзяцей.
Працоўны водпуск прыёмным бацькам прадстаўляецца адпаведна з графікам водпускаў аддзела адукацыі, з якім заключаны працоўны дагавор. На гэты перыяд аддзел адукацыі, спорту і турызму арганізуе летні адпачынак прыёмных дзяцей.
Час працы залічваецца ў агульны працоўны стаж.
Прыёмныя бацькі вядуць улік расходаў грашовых сродкаў, якія выдаткоўваюцца на ўтрыманне дзяцей.
Перадача дзяцей у прыёмную сям'ю не цягне за сабой узнікнення паміж прыёмнымі бацькамі і прыёмнымі дзецьмі аліментных і спадчынных праваадносінаў.
— А ці абавязкова патрэбнае навучанне прыёмных бацькоў?
— Як паказаў вопыт, звычайна людзі не ведаюць асаблівасцей развіцця дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі і стараюцца выкарыстаць уласны вопыт выхавання, які можа спатрэбіцца толькі часткова. У выніку робяць шмат памылак, спецыяльнае навучанне гэта папярэдзіць.
— Якім з'яўляецца матэрыяльнае забеспячэнне прыёмнай сям'і?
— Аддзел адукацыі, спорту і турызму на ўтрыманне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без папячэння бацькоў, штомесячна выплочвае грашовую дапамогу.
Сіротам выплачваецца пенсія з выпадку страты кармільца, дзіця-інваліду — пенсія. Дзяржавы дапамагае ў арганізацыі аздараўлення і летняга адпачынку дзяцей і прадстаўляе бясплатныя пуцёўкі ў санаторыі, аздараўленчыя лагеры.
Калі марыце павялічыць сваю сям'ю, адчуваеце, што можаце выхоўваць яшчэ, верыце ў магчымасць змяніць жыцці абяздоленых хлопчыкаў і дзяўчынак, звяртайцеся ў сектар аховы дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ці ў сацыяльна-педагагічны цэнтр, размешчаны па адрасе: г. Міёры, вул. Кастрычніцкая, д.28. Телефон для даведак 4-96-49.