Авторизация
 

За імі — абласны рубеж

Завершаны раённы этап рэспубліканскіх прадметных алімпіяд. Наперадзе не менш адказны і хвалюючы рубеж — абласны. Міёршчыну прадставяць сем лепшых знаўцаў. Іх глыбокія веды памножаныя на ўдачу, спадзяёмся, не падвядуць. І будзем верыць, што ўсе ўдзельнікі ў родныя пенаты вернуцца з перамогай.  

 

А пакуль — вынікі раённага тура. Па матэматыцы 1 месца атрымалі васьмікласнік СШ №2 Аляксей Крупенька (настаўнік Людміла Мамертаўна Жук), дзевяцікласнік Новапагосцкай ДС-СШ Дзмітрый Смулькевіч (Ала Уладзіміраўна Матылёнак), дзевяцікласніца СШ №2 Юлія Пальчэх (Ірына Чаславаўна Мятла), дзесяцікласнік Павел Зэйкан і адзінаццацікласніца Марыя Ядрэўская з Дзісенскай СШ (Валянціна Уладзіміраўна Туча). Лепшыя знаўцы беларускай мовы — дзевяцікласніца СШ №2 Дар'я Нікіфарава (Валянціна Дзмітрыеўна Баршчун), дзесяцікласніца СШ №3 Таццяна Тычко (Святлана Анатольеўна Яцкоўская), адзінаццацікласніца Сіцькоўскай ДС-СШ Алена Шульга (Алена Мікалаеўна Шамшур). Па рускай мове перамаглі дзевяцікласніца СШ №3 Вікторыя Новік (Ларыса Генрыхаўна Лапкоўская), дзесяцікласніца Марыя Шавякова і адзінаццацікласніца Марыя Ядрэўская з Дзісенскай СШ (Галіна Яўгенаўна Вяль). Па фізіцы сталі лідарамі дзевяцікласнік Аляксандр Сташкевіч і дзесяцікласнік Павел Зэйкан з Дзісенскай СШ (Алена Аляксандраўна Бандарэнка), адзінаццацікласнік СШ №3 Уладзіслаў Нарэйка (Алена Іосіфаўна Астапковіч). Пераможцы па англійскай мове—дзесяцікласніцы Алена Мікуліна і Ганна Мілідовіч з СШ №3 (Галіна Аляксандраўна Урбановіч), адзінаццацікласніца СШ №2 Надзея Чарнавок (Алена Фёдараўна Крук). У гэтых дзяўчат не толькі першыя месцы, але і па працэнтных суадносінах ведаў і ўзнагарод іх дыпломы адпавядаюць першай ступені, што з'яўляецца высокім паказчыкам узроўню алімпіядніц. Па хіміі першымі сталі дзесяцікласнік Дзісенскай СШ Павел Зэйкан (Таццяна Анатольеўна Мацур), адзінаццацікласніца СШ №2 Ганна Закрэўская (Валянціна Дзмітрыеўна Лаўрыновіч). Па абслугоўваючай працы перамагла і атрымала дыплом І ступені адзінаццацікласніца СШ №3 Таццяна Панізнік (Наталля Генадзьеўна Анецька). Па тэхнічнай працы лідар і ўладальнік дыплома І ступені — дзевяцікласнік Узмёнскай ДС-СШ Анатоль Хмельнік (Міхаіл Міхайлавіч Лонскі). Па нямецкай мове пераможцы—дзесяцікласніца Туркоўскай ДС-СШ Лія Лаўрыновіч (Алена Васільеўна Батура), адзінаццацікласніца СШ №3 Вікторыя Дзяменцьева (Алена Пятроўна Жабёнак). Лепшымі знаўцамі біялогіі прызнаны дзевяцікласніца Міёрскай базавай школы Марыя Шук (Жанна Мікалаеўна Пачопка), дзесяцікласніца Язненскай СШ Дар'я Кавалеўская (Святлана Леанідаўна Кавалеўская), адзінаццацікласніца СШ №3 Юлія Рэут (Святлана Іванаўна Спірыдовіч). Па гісторыі першыя — дзесяцікласнік Павяцкай ДС-СШ Дзмітрый Кашкур (Антон Баляслававіч Астукевіч), адзінаццацікласнік СШ №2 Антон Савуць (Ганна Іосіфаўна Люцкая). Па грамадазнаўстве перамаглі дзесяцікласніца СШ №2 Ніна Пазняк (Здзіслава Уладзіміраўна Аўласевіч), адзінаццацікласніца СШ №3 Марыя Ставінская (Наталля Іванаўна Будзько). Па астраноміі першая — адзінаццацікласніца СШ №3 Аксана Бунта (Алена Іосіфаўна Астапковіч). Пераможцы па геаграфіі—дзевяцікласніца з Сіцькоўскай ДС-СШ Дзіна Белазорчык (Пётр Іванавіч Панкрат), дзесяцікласніца СШ №3 Юлія Лакотка (Людміла Францішкаўна Пракоф'ева) і адзінаццацікласніца СШ №2 Ганна Закрэўская (Уладзіслаў Часлававіч Кашкур). Па інфарматыцы лепшая — васьмікласніца СШ №3 Каміла Булаўская (Раіса Васільеўна Казлова).


Найбольшую колькасць дыпламантаў прадставіла СШ №3 (23), на другім месцы — Дзісенская (14), затым — СШ №2 (9). 
А на абласным туры будуць абараняць гонар Міёршчыны: па беларускай мове і літаратуры—Ірына Радзіхоўская і Алена Шульга, па фізіцы — Павел Зэйкан, па рускай мове і літаратуры—Марыя Шавякова, па нямецкай мове — Вікторыя Дзяменцьева, па геаграфіі — Надзея Барчук і Дзіна Белазорчык. Жадаем высокіх узнагарод нашым пераможцам!
Алена БАСІКІРСКАЯ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 319
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 149
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 212
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 672
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта