Авторизация
 

Перамога—старанным і разумным

Победа — старательным и умным Хваляваннем поўніліся сэрцы алімпіяднікаў, каб заданні аказаліся па сілах, каб гонар школы роднай не падвесці. Раённы тур спаборніцтваў праходзіў у СШ №3 22, 29 лістапада і 6 снежня. 204 вучні ўсіх школ раёна дэманстравалі веды па 15 прадметах. 

 

— Французская мова адзіная не прадстаўлена, бо яе вывучае мала школьнікаў, і выкладаецца яна толькі ў гарадской базавай і Чапукоўскай ДС-СШ. Больш за ўсё алім-піяднікаў з СШ №3. А самыя папулярныя прадметы сярод дзяцей — беларуская (27), руская мова і літаратура (23), матэматыка (27), працоўнае навучанне — тэхнічнае (22) і абслугоўвальнае (29).


— Па інфарматыцы спаборнічалі сёлета толькі пяць вучняў. Лідарам стала васьмікласніца СШ №3 Каміла Булаўская. Набраныя балы дазваляюць ёй паспрабаваць свае сілы на вобласці,—расказвае галоўны спецыяліст аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама Святлана Леанідаўна Пальчэх.
Марыя Ядрэўская, адзінаццацікласніца Дзісенскай СШ, раней паспяхова ўдзельнічала ў алімпіядах па рускай, беларускай мове і літаратуры. Ездзіла на абласны этап. Сёлета выбрала рускую мову і матэматыку.


Павел Зэйкан, дзесяцікласнік Дзісенскай СШ, — вельмі актыўны ўдзельнік алімпіяднага руху з чацвёртага класа. Хлопец рознабакова развіты, таму і свет захапленняў мае шырокі. Падуладны яму матэматыка, фізіка, хімія, біялогія. Станавіўся і прызёрам. Сёлета спрабуе сябе ў матэматыцы, хіміі і фізіцы. 
Летась парадавала Ірына Радзіхоўская з Дварнасельскай ДС-СШ. На абласной алімпіядзе атрымала дыплом ІІІ ступені па беларускай мове і літаратуры. Зараз вучыцца ў выпускным класе і зноў спабор-нічае па гэтых прадметах.


А па працоўным навучанні такім жа дыпломам абласнога ўзроўню ўзнагароджана Таццяна Панізнік з СШ №3. Зараз яна таксама адзінаццацікласніца. Прымае ўдзел у выпрабаваннях па працоўным навучанні, беларускай мове і літаратуры.
— Безумоўна, чакаем ад іх перамог і сёлета, разлічваем на глыбокія веды, — гаворыць Святлана Леанідаўна і адзначае, што ў гэтым годзе змянілася палажэнне па алімпіядах. Раней вызначаўся адпаведны рубеж, які дазваляў удзельнічаць у трэцім туры. А зараз аддзел адукацыі мае магчымасць накіраваць на вобласць з кожнага класа па аднаму пераможцу, незалежна ад набраных ім балаў. Але ж, безумоўна, трэба сувымяраць веды вучня і абласны ўзровень. Настаўнікі рыхтуюць да трэцяга этапа па кожным прадмеце ўладальнікаў 1, 2 і 3-га месцаў.


— На ўсялякі выпадак, а раптам у пераможцы не атрымаецца паехаць, не пажадае або захварэе, — удакладняе Святлана Леанідаўна. 
Марыя Фядотава з 11 класа Новапагосцкай школы прызнаецца, што водгук на алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры—яе любімы іспыт. У гэты раз пісала яго на верш Ніла Гілевіча "Бальшак". З трапятаннем ставіцца да вуснага выказвання. На раённай алімпіядзе ў чацвёрты раз.
Арнольд Варонька — адзінаццацікласнік СШ №2. На другім этапе алімпіяды трэці раз. На эканамічнай, якая праходзіла сёлета ўпершыню, заняў другое месца. А на спаборніцтвах па беларускай мове і літаратуры, якія адужваў у мінулую суботу, хлопец стараўся паказаць як мага лепшы вынік. Перад вусным выказваннем таксама хваляваўся.


Ірына Радзіхоўская прызнавалася, што адчувае трымценне ў сэрцы перад нялёгкім вусным іспытам па беларускай мове і літаратуры. Адна з тэм, якая ёй трапілася,—знакаміты верш Уладзіміра Дубоўкі "О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет!"
Таццяна Панізнік удзельнічала трэці раз, таму, з яе слоў, ёй не так страшна і складана. Заваёўвала і прызавыя месцы. А вусна выказвалася пра тое, што з беларускага фальклору мы можам даведацца пра сапраўдную гісторыю народа і краіны. Яе тэма — "З легендаў і казак былых пакаленняў" Максіма Танка. 
Кажуць, у алімпіядах немалаважны складнік — удача. Але толькі веды і старанні вырашаюць, каго ёю надзяліць. 

Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта