Внеплановые "каникулы" в Москве

Внеплановые "каникулы" в Москве Высокія дасягненні і ганаровыя ўзнагароды сталі для 9 "Б" класа СШ №3 добрай традыцыяй. Калі ўдзельнічаць у конкурсах, то толькі ў міжнародных, калі займаць месцы, то толькі першыя. Сёлета на Сусветным фестывалі знаўцаў рускай мовы і культуры ў намінацыі "Мастацкае чытанне" лепшай стала міярчанка Вікторыя Новік (на здымку).
Як ішла падрыхтоўка да конкурсу расказала настаўніца рускай мовы і літарататуры Ларыса Генрыхаўна Лапкоўская.

 

— У гэтым мерапрыемстве нашы вучні ўдзельнічаюць не ўпершыню, а вось намінацыя стала адкрыццём. Проста падрыхтаваць тэкст недастаткова, трэба зняць відэа, потым зманціраваць ролік і адправіць яго ў Маскву.
Выбіраючы твор, вырашылі спыніцца на "Баладзе аб пракураным вагоне", больш вядомым пад назвай "З каханымі не расставайцеся" А. Качаткова. Верш складаны, трагічны. "Калі Віка чытала яго ўпершыню перад класам, дзеці ацанілі, а вось я, амаль як Станіслаўскі, сказала: "Не веру!", — успамінае Ларыса Генрыхаўна. — Затое ў другі раз ад яе выканання і ў мяне мурашкі пабеглі".


Доўга шукалі аператара, бо такая работа не танная. Абсалютна бясплатна дапамог пачынаючы відэааператар Юрый Федуковіч, які ахвяраваў абедзенным перапынкам, каб зняць выступленне Вікторыі. У многім дзякуючы майстэрству маладога чалавека, які зрабіў ролік ад пачатку і да канца, відэа атрымала такую высокую ацэнку.
— З нашага класа Віка ўжо трэцяя вучаніца, якая займае прызавыя месцы на міжнародных конкурсах. Прыемна, што такая з'ява ўжо не выпадковасць, а своеасаблівая заканамернасць. Дзякуючы гэтаму пра нашу школу і горад ведаюць не толькі ў рэспубліцы, але і за мяжой, — расказвае Ларыса Генрыхаўна. — Многія пытаюцца, у чым сакрэт такога поспеху, а я не ведаю, што можна на гэта адказаць. Заўсёды імкнуся заахвоціць дзяцей, патлумачыць, што для таго, каб нечага дабіцца, трэба пастарацца. Такая работа ім вельмі падабаецца, абуджае ў іх матывацыю і цікавасць да вучобы, дае разуменне, што школа адкрывае шмат магчымасцей.

 

Хапіла ўражанняў і Вікторыі, якая нядаўна вярнулася з Масквы. Яшчэ свежыя ў памяці ўспаміны:
— Паўдзельнічаць у конкурсе мне прапанавала Ларыса Генрыхаўна. Абраны верш раней не ведала, даволі складаны ў перадачы, таму я вельмі перажывала, ці атрымаецца ў мяне прачытаць яго так, як трэба.
Да працэсу Віка падключыла маці, якая давала дачцэ парады наконт інтанацыі, выпраўляла недахопы. Потым слухачамі сталі аднакласнікі. Першым выступленнем засталася незадаволеная, а вось у другі раз усё атрымалася.

 

Працяг у "МН"№93.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.