Авторизация
 

Ад творчага настаўніка — да творчага вучня

От творческого учителя — до творческого ученика Вопыт маёй педагагічнай дзейнасці дае права пацвярджаць усім вядомую ісціну, што "якасць" вучня, яго адукацыйныя поспехі залежаць менавіта ад таго, у чые рукі трапіў будучы вучань у пачатковай школе. У нашай установе адукацыі , як кажуць, куды пойдзеш — адразу трапіш у цэль. 

 

Неаднаразова я пісала пра наш згуртаваны, працаздольны, адказны калектыў педагогаў на першай ступені навучання. І на гэты раз прыемнае ўражанне пакінуў тыдзень пачатковых класаў, якім мы пачалі месячнік якаснай адукацыі. Падстаў стаць лепшымі дастаткова: па-першае, усё пачынаецца з дзяцінства, па-другое, вучні старэйшых класаў на пачатку месяца працавалі, па-трэцяе, у адпаведнасці з планам-графікам унутрышкольнага кантролю ў кастрычніку на нарадзе пры дырэктары слухаем пытанне аб стане адукацыйнага працэсу на першай ступені навучання.


Дэманстрацыю пазакласнай работы ў пачатковай школе пачалі з дня, які меў назву "Умелыя ручкі". Вучні 1-4 класаў пад кіраўніцтвам педагога А.В. Лапіцкай паказвалі майстар-клас: рыхтавалі да Дня маці святочны кошык, у якім змясцілі самыя сардэчныя пажаданні. Чаму пачалі з майстар-класа? Таму, што ў гэтым навучальным годзе адбыліся некаторыя змены ў фарміраванні школьных метадычных аб'яднанняў. У прыватнасці, вопыт работы педагогаў пачатковай школы, вынікі іх педагагічнай дзейнасці, узровень прафесіяналізму, іх пастаяннае імкненне да самаўдасканалення дазволілі перарасці з метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў у Педагагічную майстэрню педагогаў пачатковай школы. Таму ў першы дзень тыдня і майстравалі, нібы паказваючы, што майстраваць, выдаваць нейкія прадукты педагагічнай дзейнасці, эксперыментаваць і будзе на першым этапе прадметным полем дзейнасці педагогаў пачатковай школы.

 

Працяг у "МН" №90.

 

Тамара Равецкая,

намеснік дырэктара

па ВВР Туркоўскай СШ.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта