Авторизация
 

Школа мастацтваў развівае таленты

Школа искусств развивает таланты У Міёрскай дзіцячай школе мастацтваў дзеці могуць знайсці для сябе занятак па душы, пад кіраўніцтвам таленавітых педагогаў атрымаць карысныя навыкі. На музычным, мастацкім і харэаграфічным аддзяленнях у гэтым годзе навучаецца 295 выхаванцаў. Яны прымаюць удзел у канцэртах, перамагаюць у конкурсах. Словам, вядуць насычанае творчае жыццё, якое ўсебакова развівае асобу школьніка.

 

Міёрская дзіцячая школа мастацтваў бярэ пачатак з 1967 года, тады называлася музычнай. Пад кіраўніцтвам дырэктара Фёдара Ягоравіча Новікава заняткі вялі Галіна Іванаўна Петрачэнка, Эдуард Францавіч Таўкінь, Іраіда Пятроўна Дзерынг.

 

У сучасным калектыве 23 педагогі. Школа мастацтваў мае філіялы ў Дзісне (загадчык Галіна Леанідаўна Мядзелец) і Язне (Анастасія Міхайлаўна Бурштэйн), інструментальныя педкласы ігры на баяне ў Чапуках (выкладчык Таццяна Уладзіміраўна Званская) і Павяцці (Галіна Пятроўна Бунта). Студыю эстэтычнага выхавання могуць наведваць школьнікі незалежна ад узросту і часу навучальнага года, малодшыя — для вызначэння з родам заняткаў, старэйшыя — для падрыхтоўкі да экзаменаў.

 

З 2006-га дырэктар школы — Баляслаў Часлававіч Чарняўскі. Ён да любога пытання падыходзіць з увагай і няспешнасцю, да сваіх падначаленых ставіцца з павагай. Сам выкладае на мастацкім аддзяленні з 1991 года.

Завуч — Жанна Валер'еўна Каськевіч. Вядзе клас фартэпіяна, запатрабаваны піяніст, удзельнічае ў эстрадным калектыве, канцэртмайстар школьнага хору.

 

Творчыя калектывы ДШМ абараняюць гонар раёна ў мерапрыемствах і конкурсах разнастастайных узроўняў. Узорным аркестрам баянаў і акардэонаў кіруе амаль 30 гадоў Ігар Уладзіміравіч Лавец. Ён пераняў эстафету ад М.Р. Далгалёва. Першая назва — аркестр  народных  інструментаў. Калектыў — удзельнік  фестываляў  народнай  музыкі "Звіняць  цымбалы  і  гармонік" у Паставах, неаднаразовы прызёр абласных конкурсаў сярод узорных аркестраў,  выступае  на  канцэртных  пляцоўках   горада  і  школ. Колькасны  склад калектыву кожны год крыху мяняецца, але заўсёды налічвае каля 40 чалавек.  Падзеяй  для  школы  і  аркестра  стала  прысваенне  яму ў 2002-ім звання ўзорнага.

 

Школа искусств развивает таланты Ужо 5 гадоў інструментальны квінтэт вядзе Ігар Віктаравіч Бунта. Заснавальнікам быў Алег Генадзьевіч Драба. На народных інструментах іграюць Алена Ула-дзіміраўна Стома, Вячаслаў Расціслававіч Адзінец, Жанна Валер'еўна Каськевіч, Антоній Казіміравіч Блажэвіч. Яны — удзельнікі фестывалю "Звіняць цымбалы і гармонік", абласных Дажынак, рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.


Працяг у “МН” №79.

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

На фотаздымках: узорны аркестр баянаў і акардэонаў, інструментальны квінтэт выкладчыкаў.

 

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 392
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 591
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 634
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 850
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 160
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта