Авторизация
 

Дзеці за здаровы лад жыцця

У наш час, на жаль, уплыў асяроддзя і грамадства не заўсёды можна назваць станоўчым. І асноўную групу, якая больш за ўсё схільная да негатыўнага ўздзеяння акружаючых, складаюць падлеткі. У няпростых умовах вельмі важна стымуляваць у іх інтарэс да здаровага ладу жыцця. З гэтай мэтай 27 лютага на базе ДУА "Міёрская СШ №1" адбылася алімпіяда па ЗЛЖ сярод непаўналетніх, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы з наркотыкамі.

 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 23 вучні ад 12 да 15 гадоў з Павяцкай ДС-СШ, Чапукоўскай ДС-СШ, Перабродскай ДС-СШ, Новапагосцкай ДС-СШ, Дварнасельскай ДС-СШ, Дзісенскай СШ, Цвецінскай ДС-СШ, Мікалаёўскай ДС-БШ і трох гарадскіх школ.

 

Перш чым прыступіць да выканання заданняў, іх увазе была прадстаўлена прэзентацыя "Здаровы лад жыцця", якую па заканчэнні прагляду ўдзельнікі алімпіяды актыўна абмеркавалі.

 

Першым этапам стала вызначэнне тэарэтычных ведаў — дзецям прапанавалі тэст, які складаўся з пытанняў па распарадку дня, асабістай гігіене, фізічнаму здароўю. Другое заданне творчае — неабходна было намаляваць плакат на тэму "Жыццё без наркотыкаў". Вось дзе багатыя веды, яскравая фантазія і мастацкі патэнцыял вучняў увасобіўся ў поўнай меры. Кампетэнтнаму журы, у склад якога ўвайшлі інструктар-валеёлаг УАЗ "Міёрская ЦРБ" Н. В. Капітонава, дырэктар ДУДА "Міёрскі ЦДіМ" В. А. Мітрафанава і метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму І. В. Сіповіч, было даволі складана вылучыць лідараў.

 

У выніку першае месца ў алімпіядзе заняла Вераніка Матэленак (СШ №1), другое — Эмма Барок (Павяцкая ДС-СШ), трэцяе — Раман Заяц (Дварнасельская ДС-СШ).

 

І. В. СІПОВІЧ,

метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 049
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 546
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 122
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2020
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта