Авторизация
 

Дзе рыхтуюць разведчыкаў?

Где готовят разведчиков?
Мабыць, многія ў дзяцінстве марылі стаць знакамітым разведчыкам накшталт Шцірліца і праславіцца шматлікімі подзвігамі ў гонар радзімы. Аднак ці рэальна ўвасобіць дзіцячую мару ў жыццё? На самай справе ўсё прасцей, чым здаецца на першы погляд — неабходна падаць дакументы ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь.

 

13 лютага ў актавай зале СШ №2 адбылася сустрэча вучняў 10-11 класаў з ваенным камісарам райваенкамата С. І. Жабёнкам і дацэнтам факультэта ваеннай разведкі, палкоўнікам запаса Ю. Г. Кузьмянковым.

Напачатку перад вучнямі выступіў Сяргей Іванавіч: "Многія з вас ужо вызначыліся з будучай прафесіяй. Нехта яшчэ на раздарожжы. Магчыма, сённяшняя размова камусьці дапаможа зрабіць выбар", — заўважыў раённы ваенны камісар. Працягнуў гаворку Юрый Генадзьевіч, які падрабязна расказаў пра акадэмію, прапанаваў паглядзець прэзентацыю і відэаролік. Пасля адказаў на пытанні аўдыторыі.

 

Паслухаць і паглядзець сапраўды было на што. З вельмі нагляднай і падрабязнай прэзентацыі вучні даведаліся пра гісторыю стварэння Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, колькасць факультэтаў і спецыяльнасці, якія можна атрымаць у гэтай навучальнай установе. Слухалі засяроджана, заўважылася адразу, што прадастаўленая інфармацыя іх зацікавіла.

Студэнты Ваеннай акадэміі маюць добрыя ўмовы навучання, абавязковае далейшае працаўладкаванне, падчас вучобы могуць праявіць сябе ў спорце — многія навучэнцы з'яўляюцца прызёрамі міжнародных спаборніцтваў. Прываблівае і высокая стыпендыя — ужо з першага курса яна складае больш за мільён беларускіх рублёў.

 

Не дзіўна, што па заканчэнні прэзентацыі і відэароліка Юрыю Генадзьевічу задалі не адно пытанне. Вучняў цікавіла, па якіх крытэрыях праводзіцца набор у акадэмію, ці высокі сярэдні бал на той ці іншы факультэт. Цікавіліся, ці бяруць у навучальную ўстанову дзяўчат.

 — Канешне, — супакоіў прадстаўніц слабага полу палкоўнік. — Галоўнае, каб было жаданне. Напрыклад, у гэтым годзе Ваенную акадэмію заканчвае дзяўчына-лётчык.

 

Хлопцаў хвалявала, якія спартыўныя нарматывы неабходна здаваць пры паступленні і наколькі строгі медагляд чакае тых, хто захоча звязаць сваё жыццё з гэтай навучальнай установай. На ўсе пытанні даваліся поўныя і падрабязныя адказы.

Напрыканцы сустрэчы С. І. Жабёнак зазначыў:

 — Калі надумаеце паступаць у акадэмію, у раённым ваенкамаце атрымаеце падрабязную кансультацыю і дапамогу.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 203
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 450
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 091
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 887
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 189
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 924
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 214
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта